![]() |
![]() |
Тэма нумара "Канец пераходнага пэрыяду" была навеяная рэфэрэндумам 2004, які адкрыў шлях да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі, зьняўшы абмежаваньні па тэрмінах. Выпуск выйшаў пасьля таго, як часопісу было адмоўлена ў распаўсюджаньні праз аіфцыйныя кіёскі і кнігарні, таму ён пачынаецца з прадмовы "Шукайце нас у падпольлі". У нумары: аналітычныя артыкулы "Як Лукашэнка апраўдвае рэферэндум і свой рэжым", "Межы бюракратычнага аўтарытары... Болей »
Нумар прысьвечаны падвядзеньню вынікаў першай дзесяцігодкі Лукашэнкавага кіраваньня. "Каб ажыцьцявіць такую экспэртызу (менавіта экспэртызу, а не канчатковы прысуд), «бацьку» давялося паставіць у цэнтар шырокага абмеркаваньня і зацікаўленага дыялёгу" (з прадмовы да нумара). У выпуску: апытаньні "Чаму я галасаваў «за» Аляксандра Лукашэнку (ці «супраць»)?" і "Ці зьмянілася Вашае стаўленьне да Лукашэнкі за 10 гадоў?". Сярод аўтараў нумара ... Болей »
У гэтым нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага "Гістарычны выбар Лукашэнкі", аналітычны артыкул Андрэя Дынько "Чаму мы прагнем у Эўропу", эсэ Тома Вулфа "Даруйце, але ваша душа сканала", апавяданьне Мілана Кундэры "Эдуард і бог" і інш. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Сакрат Яновіч, Кастусь Лашкевіч, Сяргей Балахонаў, Андрэй Мельнікаў і інш. Болей »
У гэтым нумары: крытычныя артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, аналітычныя артыкулы Данілы Жукоўскага, Аляксандра Батуры, эсэ Ганефа Курэйшы , Міларда Павіча і інш. Сярод аўтараў нумара — Робэрт Котрэл, Сяргей Прытыцкі, Аліса Бізяева, Альгерд Бахарэвіч, Тацяна Барысік, Віктар Корбут, Анатоль Трафімчык і інш. Болей »
Тэма нумару: Эўропа на ўсход ад Эўропы. Сярод аўтараў — Валер Булгакаў, Алег Латышонак, Стывэн Уайт, Нэлі Бекус, Аляксей Левінсон, Мікола Рабчук, Багуслаў Бакула, Яанна Такарска-Бакір. Таксама ў нумары публікуецца гутарка з Эндру Ўілсанам "Толькі мова можа быць асновай нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў") і літаратурныя творы. Болей »
У гэтым нумары: "Амэрыканскі дзёньнік" Славаміра Адамовіча, вершы Алеся Разанава і Усевалада Гарачкі, апавяданне Уладзімера Арлова "Маша і Мядзьведзі" і г.д. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Мікалай Букчын, Сямён Букчын, Іван Міцін, Мікола Рабчук, Сяргей Балахонаў і інш. Болей »
З прадмовы да нумара: "Украінскі нумар “ARCHE” паўстаў найперш з практычнай патрэбы: даць беларусам прыклады таго, як можна пісаць, дасьледаваць, аналізаваць, мысьліць у сытуацыі, набліжанай да бепарускай. Па-другое, з корці адкрыць для нашых людзей кірунак найноўшага ўкраінскага мысьленьня, самабытнасьць украінскае літаратуры апошніх гадоў. Па-трэцяе, з ахвоты зьмяніць вобраз Украіны ў вачах беларускага чытача". У нумары публікуюцца ар... Болей »
У гэтым нумары: "Скрына і ананасы" Аляксандра Надсана, "Вайна з беларускай гісторыяй" Генадзя Сагановіча, "Эканамічны нацыяналізм супраць культурнай экспансіі" Валера Булгакава, "Пачаткі беларускай сеціратуры" Алісы Бізяевай і г.д. Сярод аўтараў нумара — Лявон Юрэвіч, Аляксей Знаткевіч, Юлія Андрэева, Алесь Эроціч і інш. Болей »
У нумары друкуецца заканчэньне перакладу на беларускую мову рамана ўкраінскага пісьменьні Любка Дэрэша "Культ". Яшчэ ў выпуску: артыкул нямецкага гісторыка Томаса М.Бона "«Супраціў» і «сваволя» ў Менску. Адпорныя паводзіны ў Савецкім Саюзе" пра грамадзянскую актыўнасьць у паваеннай Беларусі, рэцэнзіі Алеся Пашкевіча "Гарадзенскі ўнівэрсытэт у багне крывадушнасьці і цынізму" пра нізкія стандарты акадэмічных дасьледаваньняў у галіне гуман... Болей »
Асноўная публікацыя нумару -- манаграфія амэрыканскага палітоляга Майкла Урбана "Альгебра савецкай улады. Цыркуляцыя эліт у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы (1966—1986)". Таксама ў нумары: дасьледаваньне Андрэя Вашкевіча і Андрэя Чарнякевіча "25 сакавіка: вытокі нацыянальнага сьвята", палемічны артыкул Алеся Смалянчука "Дыскусія пра вытокі на фоне «ідэалягічнай рэвалюцыі»", а таксама аналітыка, рэцэнзіі і агляды. Болей »