![]() |
![]() |
Выданьні, якія выходзілі пад агульнай шыльдай Друкапісы, цяпер сабраныя разам пад адной вокладкай. Сучасныя авангардныя паэты Зьміцер Вішнёў, Міхась Башура, Ільля Сін, Сяргей Патаранскі, Валянцін Татур, Віктар Жыбуль, Алесь Бычкоўскі, Ганна Ціханава ды Вальжына Морт сталі свайго роду пачынальнікамі і стваральнікамі паэтычнага авангарду сучаснай Беларусі. Большасьць самвыдавецкіх збораў, якія ўкладальнікі ўключылі ў акрэсьленьне “друкапі... Болей »
Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тонкага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай. Болей »
У кнізе даследуюцца інтэлектуалізм, філасафічнасць, якія з'яўляюцца характэрнай асаблівасцю паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў і якія дапамагаюць больш поўна і глыбока ўбачыць складаны духоўны свет сучаснага чалавека. На аснове аналіза паэзіі А. Куляшова, М. Танка. А. Пысіна, Я. Сіпакова, У. Караткевіча, Р. Барадуліна і іншых паэтаў раскрываюцца прынцыпы мастацкага асэнсавання ў беларускай паэзіі канцэпцыі прыроды, прасторы і часу, жыцця і с... Болей »
Міхась Башура - скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы i лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва унiверсiтэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыi «Летуценнiк», працаваў у школе настаўнiкам беларускай лiтаратуры, у часопiсах «Першацвет» i «Беларусь», у газеце «Культура», супрацоўнiчаў з газетамi «Строительная газета» i «Столичные новости». Пасля заканчэння унiверсiтэта працягнуў працу ў газеце «Культ... Болей »
Гэту кнігу міжволі ўзважваеш на далоні, нібы ёмістую цагліну з гістарычнага падмурку Беларушчыны. Узважваеш з нялёгкім уздыхам: глыбока ў душу, трывожна й пранікліва, яна, гэта кніга, гэты „Дух часу” ўглядаецца вачыма замежжа, той заходняй дыяспары, ад імя якой узяўся мужна, на публіцыстычным дыханьні, прамаўляць адметны голас яшчэ аднаго, бясспрэчна, буйнага, цікавага, разнастайнага, беларуска-прыроджанага таленту — Юры Весялкоўскага. ... Болей »
У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, абтых вечных духоўных арыенцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектарзямному чалавечаму існаванню, абнезгасальных патрыятычных ідэалах, штоасвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Вядучыя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раздзел перакладаў «Старапольскае рэха Беларусі», які складаюць т... Болей »
Анатоль Брусэвіч замалады, каб называць яго проста — паэтам, ён жа толькі скончыў дзевятую клясу школы. І пашэнціла ж хлопцу выдаць зборнік вершаў «без чаргі» у Гародні ў мясцовай друкарні! Анатоль вучыўся ў чацьвёртай клясе, калі пры Доме-Музэі Максіма Багдановіча сабраўся дзіцячы гурток «Вянок». Іх усіх прывяла ў музэй дзяўчынка, якая таксама пісала вершы, — Валя Крачкоўская, яны ўцякалі ў музэй ад занудлівае казёншчыны школы ды ад ся... Болей »
Вершы Таццяны Будовіч паэтычныя і філасафічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур’ёзнага перажывання і разумення сутнасці жыцця. Болей »
Мы прызвычаеныя да ідэі, што нашае грамадства ёсць вынікам калектыўнай дамовы, а права – разумна збудаваным і натуральна справядлівым. Але гэта толькі фікцыі, то бок штучна створаныя разумовыя канструкцыі, паводле якіх мы ўпарадкуем сваё жыццё. Пра адрозненні легітымнасці і легальнасці, штучную прыроду права і ягоных палажэнняў, досвед канстытуцыйных зменаў у часе «аксамітных рэвалюцыяў» краінаў савецкага блока і звязаныя з гэтым склада... Болей »
У «трох вымярэннях» вядзецца дыялог журналіста Юрася Залоскі з Васілём Быкавым: у форме палітыннага інтэрв'ю, размовы на грамадзянскія темы; у форме літаратурнай эсэістыкі, «сумоўя» з мастацкімі творамі пісьменніка; як звычайнае чалавечае сумоўе. Урэшце паняцце дыялога набывае ў аўтараў пашыраны сэнс i становіцца той літаратурнай формай, якая спараджае адначасна i шматмернае асэнсаванне мінулага, i эўрыстычнае рэфлексаванне над будучыня... Болей »