![]() |
![]() |
Кніга вершаў маладой беларускай паэткі з Польшчы Kaci Сянкевіч знаёміць чытача з тонкім светам шчырых дзявочых пачуццяў. Вечныя тэмы кахання, веры, ношуку свайго месца ў сусвеце напоўніцу раскрыюцца ў пранізлівых маналогах-споведзях аўтаркі за кубачкам «Гарбаты з незабудак». Болей »
Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое XX стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі. Болей »
Захаванне паэзіі — асноуная тэма, якая хвалюе Леаніда Дранько-Майсюка. Аутар упэунены: калі валадары свету адзіным фронтам выступяць супраць паэтау — паэзія не знікне. Яна знікне толькі тады, калі сатрэцца мяжа паміж ідэалам і рэчаіснасцю, калі ідэал небяспечна наблізіцца да жыцця — гата значыць, калі ён будзе знішчаны жыццем. Сутнасны вобраз паэзіі і наогул хараства — імгненны. Калі ж на гэты вобраз паглядзець з біблейскай вышыні — то ... Болей »
Зборнік укладзены з матэрыялы канфэрэнцыі «Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце». Гэта збор спавешчаньняў грамадзка-палітычных дзеячоў і прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры, якія дазваляюць чытачам пазнаёміцца з досыць шырокай інтэрпрэтацыяй сучаснай палітычнай, эканамічнай, грамадзкай і культурнай сытуацыі ў краіне, у якой пануе Аляксандар Лукашэнка. Хоць наконт таго, ці ёсьць Лукашэнка бязвольнай марыянэткай у руках П... Болей »
Нарыс з серыі «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара, грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыі, так і ўсім аматарам. Болей »
Зараз мала хто ведае пра асобы, якія выступілі супраць камуністычнай ідэі. Віхура пад назовам “сацыялістычная рэвалюцыя” змяла не толькі чалавечыя лёсы, але і важныя гістарычныя падзеі. Горш за ўсё, канешне, што пацярпелі мільёны нявінных грамадзян. Хто быў не згодны з новай уладай 1917 году - павінен быў знікнуць, падвяргаўся астракізму. Шматлікія генералы расейскай арміі выступілі супраць новай улады. Сярод іх быў і беларускі генерал ... Болей »
Падзеі рамана Віктара Сазонава ахопліваюць значную тэрыторыю. Яны адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на далёкім Усходзе. Беларусь жа і геаграфічна, і духоўна займае цэнтральнае месца ў творы. У рамане не абышлося і без персанажа з Гродна. Ёсць нават рэальны эпізод, што адбываўся на адной з вуліц горада. Аўтар кажа, што ў кнізе паказаныя складанасці і раскіданасць лёсаў беларусаў, што адбываюцца не ... Болей »
Кніга Аркадзя Смоліча (1891—1938)—выдатнага вучонага і палітычнага дзеяча, педагога і літаратара — упершыню пабачыла сьвет у 1919 годзе, пасьля неаднаразова перавыдавалася. Напісаная прыгожай літаратурнай моваю, багата ілюстраваная, насычаная цікавымі зьвесткамі з гісторьгі 1 этнаграфіі, яна і сёньня застаецца ўзорам навукова-папулярнага апісаньня нашае зямлі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, а таксама вучням для пазакласнага чытаньня... Болей »
Бабкоў, Ігар, нарадзіўся ў 1964 г. у Гомлі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філязофіі) і тамсама асьпірантуру. Працуе ў Інстытуце філязофіі і займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй і гісторыяй філязофіі. Рэдагаваў часопіс “Фрагмэнты”. Аўтар двух паэтычных зборнікаў: “Solus Rex” і “Герой вайны за празрыстасьць”; рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”, кнігі “Філасофія Яна Снядэцкага”. Герой вайны за празрыстасьць ... Болей »
* Бортнік Ігар, Праблема дзяржаўна-палітычнага ўладкавання ў ананімнай працы "Размова Паляка з Літвінам" * Гагуа Руслан, Грунвальдская бітва ў паведамленнях Энеа Сільвіа Пікаламіні * Грыбоўскі Юры, Рада БНР на эміграцыі і праекты інтэграцыі Цэнтральна-Усходняй Еўропыў 1945-1956 г. * Жарская Настасся, Чарнобыльская аварыя ў памяці жыхароў в. Вохар (Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць) * Пашкевіч Аляксандр, Чалавек з... Болей »