![]() |
![]() |
У сваім новым рамане Ксенія запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск ХІХ стагоддзя. Болей »
Кніга Ірыны Жарнасек – гэта рэтраспекцыя ў чалавечую памяць, пачуцці, перажыванні, якія выплываюць з закамаркаў душы пад уплывам успамінаў. Пад адной вокладкай сабраныя тры аповесці, кожная з якіх асобны чалавечы лёс, асобная гісторыя, вельмі складаная, вельмі шчымлівая і вельмі падобная да лёсаў тысячаў іншых. Жыццё ва ўспамінах, жыццё на раздарожжы, абавязвковасць выбару і няўменне яго зрабіць. Героі аповесцяў зусім розныя людзі, як п... Болей »
Сумесная кніга гісторыка М. Арэха i географа I. Пракаповіча распавядае пра маляўнічы куточак Пастаўшчыны — Галбейскі край, дзе азёры, рэкі, лясы i палеткі ў спалучэнні з легендамі i паданнямі, мясцовымі гісторыямі i ўспамінамі людзей ствараюць запамінальныя вобразы-краявіды i чароўнай сілай вабяць да сябе тых, хто хоць аднойчы пабываў тут. Выданне будзе карысным для гісторыкаў, краязнаўцаў настаўнікаў вучняў i ўсіх, хто цікавіцца прырод... Болей »
У папулярнай форме раскрываецца непаўторны свет вершаванага слова, разглядаюцца асноўныя кампаненты паэтыкі верша — метрыка, рытміка, фоніка. Разлічаны на настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Болей »
У зборнік аднаго з заснавальнікаў Беларускае Сацыялістычнае Грамады і беларускае дзяржаўнасьці Антона Луцкевіча (1884—1942) уключаныя яго найбольш вядомыя творы, прысьвечаныя гісторыі беларускага руху. Болей »
У выданьні, якое знаёміць з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча. 3 болыных твораў у выданьне з тэхнічных прычынаў не ўвайшоў яго нарыс „На нівах і ўзвышшах беларускага слова“. Выданьне забясьпечана іменным паказьнікам, а таксама камэнтарамі, у якіх між іншага тлумачацца прынцыпы і споса... Болей »
Зборнік склалі тэксты, дасланыя на нонкурс, абвешчаны МГА «Згуртаванне бсларусаў свету ‘'Бацькаўшчына”» да свайго 25-годдзя. Працы, прысвечаныя як асобным дзеячам, гэтак і пэўным з’явам, працэсам, тэндэнцыям у мінулым і сучаснасці беларлскага замежжа. Матэрыялы друкуюцца правапісам арыгіналаў. Могуць быць цікавыя і навукоўцам, і аматарам вывучэння гісторыі і культуры Беларусі. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага матэматыка В. Ермакова — вучонага і педагога, заснавальніка першага ў Расіі “Часопіса элементарнай матэматыкі”. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай і неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Літаратуру можна дзяліць на гістарычныя перыяды – дарэчы большасць літаратур так і падзяляюцца.... Болей »
Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока). Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў а... Болей »