![]() |
![]() |
Трэці том склалі аповесці «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», апавяданні 1971-1986 гадоў, лірычныя запісы. More »
У другі том увайшлі раман «Птушкі i гнёзды», які расказвае пра драматычныя падзеі, пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю яго галоўнага героя Алеся Руневіча, малюе яго душэўныя пакуты, пошукі свайго месца ў барацьбе з фашыстамі, а таксама апавяданні 1966-1974 гг., лірычныя запісы. More »
У першы том Выбраных твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (нар. у 1917 г.) увайшлі аповесці «Сірочы хлеб», «У сям'і», апавяданні 1935-1966 гадоў, лірычныя запісы пра беларускую прыроду, красу i мудрасць маленства, веліч вобраза жанчыны-маці. More »
У першы том вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Рыгора Бара-дуліна ўвайшлі вершы з дзесяці зборнікаў: «Маладзік над стэпам», «Нагбом», «Неруш», «Адам і Ева», «Рум» і інш. У вершах усхваляваная паэтычная споведзь пра юнацтва, маладосць нашай зямлі, нашай паэзіі, шырока разгорнута тэма Радзімы, савецкага патрыятызму, любові да роднай прыроды. More »
У другі том увайшлі вершы, паэмы пра родную зямлю, пра маці, пра тыя праблемы, што хвалююць сучасніка. Уражанні ад наведвання замежных краін склалі раздзел «Радкі дарог». More »
Споўнілася 600 гадоў татарскаму асадніцтву на землях Беларуси, Літвы і Полынчы. Гэтаму адметнаму юбілею была прысвечана трэцяя міжнародная навукова-практычная канференцыя, што праходзіла ў Мінску 27-28 сакавіка 1997 года. Яна была прысвечана разгляду праблем, звязаных з вывучэннем i зберажэннем багатай культурнай спадчаны татарскага народа на Беларусі. Гэта быў даволі прадстаўнічы навуковы форум як па складзе ўдзельнікаў, так i па тэмат... More »
Дапаможнік складаецца з распрацовак урокаў, якія вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Выданне будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў i прыёмаў пры выкладанні i навучанні беларускай літаратуры. Першае выданне пад назвай «Урокі літаратуры ў старшых класах» выйшла ў 2011 г. Адрасуецца настаўнікам-практыкам, метадыстам, будзе цікавым i карысным студэнтам філалагічн... More »
Гэтая кніга - не парадны партрэт у залатой раме класіка беларускай літаратуры Міхася Стральцова (1937 - 1987), а хутчэй мазаічная выява ў поўны рост, складзеная з дзясяткаў каляровых шкельцаў, у якіх адбілася і захавалася для нашчадкаў размаітае жыццё выдатнага творцы. Успаміны 34 аўтараў, раней не публікаваныя лісты пісьменніка, невядомыя архіўныя тэксты - усё гэта, безумоўна, зацікавіць прыхільнікаў творчасці "абранніка сонечнага Феба... More »
Elimination of Peasants by Tatsyana Protska The bitter historical truth about a tragedy of Belarusian peasants in the Byelorussian Soviet Socialist Republic remains a controversial subject. Communism apologists argue that the formation of collective farms and industrialization turned backward Belarus into an industrial nation, noting that Stalin "took over Russia with a wooden plough and left it with an atomic bomb." What they fail to ... More »
У цэнтры новай кнігі Віктара Казько трагедыя XX стагоддзя – чарнобыльская аварыя. У аповесці «Но Пасаран» з уласцівай яму шчырасцю, метафарычнасцю раскрывае празаік прычыны, якія прывялі грамадства да развалу. Пісьменнік стварае яркія, запамінальныя тыпы нашых сучаснікаў. Глыбокая сімволіка закладзена аўтарам і ў яго апавяданнях і эсэ. More »