be

Качаткова Паліна

Качаткова Паліна

Качаткова (Сцепаненка) Паліна -- даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратуранага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Багдановіча 7-а), а таксама філіі музея ў вёсцы Ракуцёўшчына. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы да друку мемуараў бацькі паэта, Адама Багдановіча – “Мои воспоминания” (Нёман, 1994, 5-8).

Адна з арганізатараў навуковай канферэнцыі “Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі” (1993), адна укладальніц выданняў, падрыхтаваных літаратурным музеем Максіма Багдановіча -- Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, сшытак 1 і 2, Мн., 1995-1996, с. 58;

Адна з аўтарак артыкулу па музеязнаўству, у якім абагулены досвед сварэння экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Вера Мікута, Паліна Качаткова. Вянок экспазіцыі. З вопыту пабудовы экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Мастацтва. 12, 1992 г.). Адна з аўтараў пуцевадзіцеля па музею ( Мікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. Мн., 1996).

Падчас вучобы ў Беларусім дзяржаўным універсітэце (1985-1990) брала ўдзел у дзейнасці нелегальных нацыянальна арыентаваных моладзевых аб’яднанняў, з 1990 па працавала ў музеі Максіма Багдановіча, падчас працы ў музеі далучалася да праваабрончай ініцыятывы “Вясна-96” – займалася падрыхтоўкай перадач для рэпрасаваных удзельнікаў масавых акцый пратэсту і складаннем спісаў затрыманых. У жніўня 1998 года звольнілася з музея і перайшла на сталую працу ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Гастарбайтар” (2008), “Сыс пра Сыса” (2010), “Пустазелле” (2011), “Прычына смерці – прочарк” (2011) і “Убыл по приговору” (2012) -- пра прблему смяротнага пакарання ў Беларусі.

Адна з аўтарак кнігі «Трагедия на Немиге» (Вільня 2000 год).

Аўтар аповесці Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча пра юнацкія гады М.Багдановіча.

Аўтар зборніка навэлаў Начныя размовы (існуе ў электронным выглядзе ў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы на сайце Kamunikat.org).

Аўтар кнігі прозы “Матылі” (2012 год).

Качаткова Паліна. Выданьні

Орша. Вуліца Караткевіча
epub

Орша. Вуліца Караткевіча

Апавяданне
Качаткова Паліна

Дом №10 па вуліцы Караткевіча ў Оршы. У гэтым доме Уладзімір Караткевіч напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом быў пабудаваны рукамі бацькі пісьменніка ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў... Хто жыў у доме? Адразу пасля вайны... Болей »

Да вялікай вады
epub

Да вялікай вады

Апавяданне
Качаткова Паліна

Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп віль­гаці ў паветры. Горача і суха – няма вялікай ракі. Дождж ратуе горад летам. Вада з неба. Неба пацямнее, збяруцца хмары. Халодны і празрысты, як прывід, дождж абрынецца на горад. Слова ёсць такое – “лунуць”. Знікнуць. Але амаль заўсёды застаецца след.... Болей »

Гатэль “Цішыня”
epub

Гатэль “Цішыня”

Апавяданне
Качаткова Паліна

Дні ўспамінаў – трапляеш то ў цемру, то ў туман. З’яўляюцца размытыя абрысы-прывіды, набываюць форму, рэзкасць і яскравасць. На старых фотаздымках пазнаеш сябе па адзенні, па адмысловых гузіках на паліто. І, як на эксгумацыі, – па абутку. Прасцей пазнаць іншых – не сябе. Па гальштуках палітыкаў на фотаздымках... Болей »

Лядоўня ў кватэры №0
epub

Лядоўня ў кватэры №0

Апавяданне
Качаткова Паліна

Белая лядоўня літоўскай фірмы “Снайге”. Некалі, пад настрой, на ёй змясцілі пераводныя малюнкі – матылі, жукі, стрылаткі. З часам выявы інсектаў абляцелі – фрагментамі. Асаб­ліва пацярпелі стрылаткі – іх тонкія лапкі ды тулавы амаль знікілі, засталіся пункцірныя кропкі на белай паверхні. З 1985 года... Болей »

Хлопчык у кватэры №0
epub

Хлопчык у кватэры №0

Апавяданне
Качаткова Паліна

Надыходзіць момант, і ў галаве ўключаецца гадзіннік. Уначы і на досвітку гук гадзінніка найбольш выразны. Гадзіннік уключаеццца, калі падзеі заканчваюцца, а жыццё перастае адбывацца, усё выглядае чужым, змяняе колеры і водары. Разумееш – твой час сыходзіць, заканчваецца. Прыадчыненая брамка зачыняецца.... Болей »

Гняздо-2
pdf

Гняздо-2

аповеды і аповесць
Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 2013 годзе яе кніга прозы ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15... Болей »

Зялёны сон
pdf epub

Зялёны сон

Аповеды
Качаткова Паліна

17 снежня ў беластоцкім гіпермаркеце жанчына зняла з паліцы маленькае шкляное начынне з надпісам «Водар свята». Пакруціла ў руках, паспрабавала панюхаць, але абяцаны водар быў надзейна схаваны пад шклом. Пакуль не набудзеш рэч, не раскрыеш маленькую колбачку, водару свята не адчуеш. Як уяўляецца свята?... Болей »

Матылі
pdf epub

Матылі

Навелы
Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць.... Болей »

Матылі

Матылі

Навелы
Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць.... Болей »

Начныя размовы
pdf

Начныя размовы

Зборнік аповедаў
Качаткова Паліна

Увечары 29 верасьня 2002 году чытаю фрагменты дакументальнай кнігі — пра жыцьцё, каханьне і сьмерць — рэальныя гісторыі ў электронным вы¬глядзе. Гудзе вентылятар у старым кампутары, спальвае пыл. На клавіятуру ўпаў жоўты ліст з кітайскага клёніка, што расьце ў керамічным вазоне на стале. Клёнік з аранжавымі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org