- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
17 снежня ў беластоцкім гіпермаркеце жанчына зняла з паліцы маленькае шкляное начынне з надпісам «Водар свята». Пакруціла ў руках, паспрабавала панюхаць, але абяцаны водар быў надзейна схаваны пад шклом. Пакуль не набудзеш рэч, не раскрыеш маленькую колбачку, водару свята не адчуеш. Як уяўляецца свята? Вось так, адразу — не думаючы. Як на каляднай паштоўцы (нездарма ж іх малююць) — дамок пад заснежнымі дрэвамі, у двары жывая ўпрыгожаная ялінка — з шарыкамі. На ялінцы мігцяць агеньчыкі. На стале высокія чырвоныя свечкі… Шчырыя размовы, калі можна гаварыць пра ўсё і цябе разумеюць. Радасць. Надзея. Вера ў будучыню. Што яшчэ? Водар свята — пах елкі, мандарынаў, смачнай ежы. (Водар свята. Аповед, фраг)