be
epub

Да вялікай вады

Качаткова Паліна
Апавяданне

Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп віль­гаці ў паветры. Горача і суха – няма вялікай ракі. Дождж ратуе горад летам. Вада з неба. Неба пацямнее, збяруцца хмары. Халодны і празрысты, як прывід, дождж абрынецца на горад. Слова ёсць такое – “лунуць”. Знікнуць. Але амаль заўсёды застаецца след. Прывіды ў камяніцах туляцца да сценаў і зліваюцца з імі. Прывід – камяк вільгаці.Старыя сцены – старыя прывіды. Новыя сцены – новыя прывіды. Калі прачнуцца пасля трох гадзін ночы, прыслухацца, прынюхацца, выпрастаць руку з-пад коўдры, можна адчуць тых, хто жыў тут да цябе, калі жыў, калі ты не першы на гэтым месцы. Руйнуюцца сцены, прывіды знікаюць. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Качаткова Паліна
  • Дата выхаду: 2020
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2019 Паліна Качаткова, Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Качаткова Паліна, Да вялікай вады. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (99) 2019; с. 147-151
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org