![]() |
![]() |
Багата выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчыну Уладзіміра Караткевіча і ўспаміны пра яго, у кнізе асэнсоўваецца постаць гэтага самабытнага і арыгінальнага творцы. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў. Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў вышэ... Болей »
Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому Караткев... Болей »
На сучасным этапе развіцця беларускага літаратуразнаўства прыкметна ўзмацніліся тэндэнцыі да ўважлівага і ўсебаковага вывучэння паэтыкі літаратуры. Прадметам даследавання ўсё часцей становяцца паэтыка, мастацкая сістэма таго або іншага аўтара. На аснове пашырэння такіх напрацовак, паступовага назапашвання дадзеных фарміруюцца спрыяльныя ўмовы для стварэння паэтык асобных жанраў, перыядаў і стыляў, а ў перспектыве – і агульнай паэтыкі на... Болей »
У кнігу ўвайшлі артыкулы розных гадоў аб творчасці Ніла Гілевіча і Яўгеніі Янішчыц, кожны з якіх прасякнуты павагай і любоўю да паэтаў, імкненнем спасцігнуць іх лёс і творчы шлях. У выданне ўключаны вершы-прысвячэнні, дзённікавыя запісы з Нілам Гілевічам, успаміны пра Яўгенію Янішчыц і яе радаводы. Болей »
Кніга «Васіль Быкаў» — першае манаграфічнае даследаванне творчасці вядомага беларускага празаіка. Разглядаючы шлях пісьменніка ад яго ранніх апавяданняў да аповесці «Дажыць да світання», крытык паказвае фарміраванне творчай індывідуальнасці мастака. Болей »
Творчасць Ніны Шкляравай - каштоўны матэрыял для навуковага аналізу, але сістэматызавана яшчэ не вывучалася беларускімі крытыкамі і літаратуразнаўцамі. Кніга А. Бараноўскага з’яўляецца першай спробай такога вывучэння. Аўтар аналізуе мастацкія сродкі лірыкі Н. Шкляравай, прадстаўляючы пры гэтым іх разгорнутую класіфікацыю. У кнізе змешчаны слоўнік з моўнай скарбонкі паэтэсы, а таксама прыклады з неапублікаваных матэрыялаў. Творчыя здабыт... Болей »
«Жывая мова» Юрася Бушлякова – калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі. Болей »
У даўныя часы Беларусь выглядала інакш, як цяпер. Тады ўвесь наш край быў пакрыты густымі спрадвечнымі лясамі. Гэтых лясоў ніхто ніколіня сек. Дрэвы расьлі сотні гадоў і самі валіліся на зямлю ў часе буры. Так, як і цяпер, на прасторы Беларусі было шмат азёраў і рэкаў. Заміж, каб прасякаць дарогі празь лясы, нашыя прародзічы пераяжджалі зь месца на месца па вадзе - рэкамі ды азёрамі. Таксама ля вады будавалі старадаўныя Беларусы свае ... Болей »
Кніга доктара філалагічных навук, прафесара Людмілы Сіньковай прысвечаная літаратурнаму працэсу познесавецкіх і паслясавецкіх часоў на Беларусі. Разглядаюцца праблемы суадносін масавай і элітарнай літаратуры, фактаў з мастацкім вымыслам у прозе, метадалогіі сучасных літаратуразнаўчых даследаванняў, сучаснай літаратуры на беларуска-польскім памежжы. Аналізуюцца творы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч, а таксама іншых пі... Болей »
Паэзія Яна Чыквіна па сутнасці філасофская паэзія. Яна вяртае нашую паэзію ў лона еўрапейскай паэзіі, да вопыту Максіма Багдановіча. Экзістэнцыянальна яна адрозная ад нашай сённяшняй паэзіі, калі хочаце — нават запярэчвае яе матэрыялістычную аснову, яна ў нашай паэзіі — як бы новая планета, хоць яшчэ і не адкрытая. Паэзія Чыквіна сімвалічная, метафарычная, як і належыцца быць сапраўднай паэзіі. Я назваў паэзію Яна Чыквіна еўрапейскай па... Болей »