be
Як укладалі „Спадчыну”

Як укладалі „Спадчыну”

Да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы

Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пра тыя складанасці, якія мусілі пераадолець эмігранты, каб у 1955 г. у Мюнхене ўбачыла свет унікальнае выданне твораў класіка. Гэта першая беларуская кніга пра кнігу.

Выдаўцы і выдавецтвы: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 35
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018
  • Выдавец: Кнігазбор
  • Памеры: 290 с.: [12] c. іл.
  • ISBN: 978-985-7180-90-5
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Мэтадычная літаратура
  • Copyright © 2018 by Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч - укладанне, ЗБС Бацькаўшчына, Кнігазбор - афармленне
  • Кнігазбор: Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: B-4962
  • Дадатковая даведка: Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, уступнае слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча ; каментары Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча. Укладальнікі шчыра ўдзячныя за спрыянне Вітаўту Кіпелю і Ціхану Чарнякевічу. Кніга створана на падставе эпісталярнага архіва, перададзенага Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org