- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У IX томе Даследаванняў і матэрыялаў мы спрабуем разгледзець перыпетыі жыццёвага шляху і творчасці Юльяна Ляскоўскага і Марыі Косіч. Шмат падобнага ў іхнім лёсе: яны абое з маладых гадоў шчыра палюбілі родны край ды ягоных жыхароў, у першую чаргу – пагарджанага, прыгнечанага і абяздоленага беларускамоўнага... Болей »
Асноўная частка VIII тома Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаная знаным беларускім драматургічным творам – Камедыі, аўтарам якой лічыцца Каятан Марашэўскі, і Пінскай шляхце Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ранейшую атрыбуцыю якое асобныя навукоўцы ў ХХІ ста¬годдзі палічылі за беспадстаўную. Рэвізія пісьмовае... Болей »
Асноўная частка VII тома Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаная жыц¬цю і творчасці Яна Баршчэўскага, Гераніма Марцінкевіча і Адама М-скага. Публікуючы ў 170-ю гадавіну з дня смерці аўтара Шляхціца Завальні ягоныя некралогі (пераважна ўжо вядомыя, але з новай версіяй перакладу, а таксама новым каментаром)... Болей »
X том Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаны шэрагу важных аспектаў літаратурнага працэсу на ліцвінска-беларускіх землях у ХІХ ст. У першую чаргу мы закранаем асобныя пытанні, звязаныя з пашырэннем на Віцебшчыне і Смаленшчыне славутае Беларускае Энеіды. Нядаўна выяўленыя Вячаславам Мартысюком «древнѣйшія... Болей »
120zł
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове.... Болей »
Наша выданне прысвечана асобным старонкам жыцця і творчасці літаратараў Беларусі XVIII–XIX стст. Зважаючы на тое, што найбольшую вартасць заўсёды маюць не нататкі даследчыка пра пісьменніка, а перад усімягоныя творы ды іншыя матэрыялы, якія апавядаюць пра яго, значная ўвага надаецца менавіта публікацыі... Болей »
Планавалася, што ў другі том “Даследаванняў і матэрыялаў”, апрача раздзела Ананімная літаратура, увойдуць тэксты і дакументы, датычныя жыцця і творчасці Яна Чачота, Гераніма Марцінкевіча, Эдварда Жалігоўскага, Аляксандра Ельскага і Альгерда Абуховіча. Аднак спакваля аб’ём першага раздзела павялічыўся... Болей »
Крытыка-біяграфічны нарыс «Вандроўнік» прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Някляева. Кніга раскрывае малавядомыя старонкі яго літаратурнай дзейнасці, паказвае, як творчасць Някляева ўспрымалася крытыкай у савецкія і постсавецкія часы.... Болей »
„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным... Болей »
У каталёзе «Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971 -1990)» пададзеныя тытулы і праанатаваныя ўсе нумары непадцэнзурных выданьняў, якія выходзілі пэрыядычна, альбо выданьне якіх распачыналася як пэрыёдыкаў. Каталёг сьведчыць пра існаваньне традыцыяў вольнага слова і незалежных грамадзкіх ініцыятываўу... Болей »