- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list...: Рок'н'рол ёсьць... Ніколі не гарэлі жаданьнем скаціцца да канстатацыі ўласнай банальнасьці? Крыўдна: асабісты інтэлектуальны гераізм і сьмеласьць так лёгка разьбіваюцца аб рыфы народнай мудрасьці. “Рок-н-рол із дэд”, - яўна народная рэпліка. Толькі той не пабаіцца быць занадта грубым і просталінейным, каб сказаць пра набалелае. Але час сьцірае ўсе вострыя вуглы мэтафар, і таму маем, што маем. Абрывак. Ён не выклікае ніякіх эмоцыяў. Апрача абыякавасьці і зьдзіўленьня: нехта яшчэ здольны глядзець на такія рэчы сур'ёзна і пыхліва: “Рок-н-рол із... ”. Будзь прасьцей, і да цябе пацягнуцца! “Рок-н-рол із...” - прэтэнцыёзна. Калі хочаце, назавіце гэта вартай шкадобы правакацыяй, якая сьведчыць пра аўтарскую абмежаванасьць. Ну так, апошняе - вельмі трапна. Абмежаванасьць. Менавіта яна. Абмежаванасьць росту. Запытайцеся самі ў сябе пра самыя яркія мэмуары - яны засталіся ад часоў, калі адрэналін і тэстастэрон скакалі пад “музыку супраціву”. Падраныя брудныя джынсы, “лучаўскія” “трактары”, кашуля з флянэлі ў клетку і кепскія кітайскія аўдыёкасэты, на якіх запісаныя няўцямныя гукі і рыкі - удала скроеная ануча для бацькоў. Ня “дэд”, не - усё нашмат прасьцей. Ёсьць нешта, і яно быццам мае шанцы вярнуць да недажытага дэжавю. І пакуль проста: рок-н-рол ёсьць.