Касцюкевіч Павал

Павал Касцюкевіч – нарадзіўся 24 мая 1979 у Мінску — пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай, брытанскай і амерыканскай прозы.

Скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў у «Нашай Ніве»; з 2011 да 2021 году — арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў».

У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу кароткіх апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». У 2017 яго раман, сямейная сага “План Бабарозы” была прызнаная найлепшай кнігі прозы паводле “Радыё Свабоды”. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля.

Асіёрылаг-аматар. Выдаў эсэістычную кнігу “Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)” пра суплёт беларускай і блізкаўсходняй культуры і гісторыі.

Пераклаў творы Курта Вонегута, Этгара Керэта, Джэрома Клапка Джэрома, Амаса Оза, Дугласа Адамса, Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма, Мэіра Шалева і Эліз Манро.

 

Касцюкевіч Павал :: Выданьні

epub
Касцюкевіч Павал, Мой дзед вадзіў палюбоўніц у цырк

Мой дзед вадзіў палюбоўніц у цырк

Аповед

Касцюкевіч Павал

Мой дзед, Імануіл Велікоўскі, вадзіў палюбоўніц у цырк. Перад спатканнем ён загадзя купляў два квіткі. Прагуляўшыся па набярэжнай Свіслачы і расказаўшы фрашкі з багатай адвакацкай практыкі, дзед паціху накіроўваў шпацыр у бок парка культуры і адпачынку. Калі яны з палюбоўніцай праходзілі ў тунэлі пад мостам, што пад праспектам, або ля пернікавага дамка першага з’езда РСДРП, або поруч з помнікам Максіму Горкаму, які, седзячы на чыгуннай ... Болей »


epub
Касцюкевіч Павал, Мяне вучыў ангельскай Лі Харві Освальд

Мяне вучыў ангельскай Лі Харві Освальд

Аповед

Касцюкевіч Павал

У пачатку васьмідзясятых, за Андропавым, сталі ладзіць аблавы на дармаедаў у месцах культурнага адпачынку. На дзённыя прадстаўленні ў цырк пачалі прыходзіць міліцыянты ды іх памочнікі. Дружыннікі, людзі з чырвонымі павязкамі на рукавах, якія патрабавалі дакументы і запісвалі ўсіх прагульшчыкаў у непрыемныя спісы. У антракце прадстаўлення мой дзед, Імануіл Велікоўскі, згледзеўшы дружыннікаў, перапалохаўся. Перапалохаўся, ясная рэч, не за... Болей »


pdf
Касцюкевіч Павал, Бульба ў райскім садзе

Бульба ў райскім садзе

беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)

Касцюкевіч Павал

Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкецірам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»? 500 гадоў пасля выхаду скарынаўскага выдання перакладчык ізраільскай літаратуры і асірыёлаг-аматар Павал Касцюкевіч узяўся ўважліва перачытаць бібл... Болей »


Касцюкевіч Павал, План Бабарозы

План Бабарозы

Сямейная сага

Касцюкевіч Павал

Гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны. Болей »


pdf
Касцюкевіч Павал, Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

апавяданні

Касцюкевіч Павал

У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам - абсурдным, а найчасцей камедным бокам. Кніга названая паводле апавядання, у якім задзейнічаная на-паўміфічная каманда, што адначасова гуляе ў падводны хакей, пола на сланах і скочыць на вя... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 101

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

101

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Маладосць, 4 (749) 2016

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

4 (749) 2016

«З гэтага здымка канца 1920-х на нас глядзяць тры браты Плаўнікі. У цэнтры Самуіл — старэйшы і самы вядомы. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры пад псеўданімам Змітрок Бядуля. Але наўрад ці ўсе аматары яго творчасці ведаюць, што малодшы брат Ізраіль (на здымку справа) таксама пісаў вершы і актыўна займаўся перакладамі з мовы ідыш на беларускую. Трэці брат, Мацвей (злева), працаваў у галіне, зусім далёкай ад прыгожага пісьменства... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 61

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

61

Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком . У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна. Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася. Болей »


video
Касцюкевіч Павал, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль, Кантэкст

Кантэкст

Павал Касцюкевіч

Касцюкевіч Павал, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Павал Касцюкевіч.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/TvQOR7A4AlI" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-wr... Болей »