be

Касцюкевіч Павал

Касцюкевіч Павал

Павал Касцюкевіч – нарадзіўся 24 мая 1979 у Мінску — пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай, брытанскай і амерыканскай прозы.

Скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў у «Нашай Ніве»; з 2011 да 2021 году — арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў».

У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу кароткіх апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». У 2017 яго раман, сямейная сага “План Бабарозы” была прызнаная найлепшай кнігі прозы паводле “Радыё Свабоды”. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля.

Асіёрылаг-аматар. Выдаў эсэістычную кнігу “Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)” пра суплёт беларускай і блізкаўсходняй культуры і гісторыі.

Пераклаў творы Курта Вонегута, Этгара Керэта, Джэрома Клапка Джэрома, Амаса Оза, Дугласа Адамса, Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма, Мэіра Шалева і Эліз Манро.

Касцюкевіч Павал. Выданьні

Уладар чыгункі

Уладар чыгункі


Касцюкевіч Павал

“Аднойчы вельмі захацелася прывезці лацінаамерыканскага Дыктатара з маркесаўскай “Восені патрыярха” ў беларускае лета. На кароткі візіт, словаў на васемсот-дзевяцсот. Памясціць яго сярод нашых агра-індустрыяльных маконд. …Прывёз. Па жалезных каляінах. Гэтак нарадзілася апавяданне “Уладар чыгункі”.... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Павал Касцюкевіч
Касцюкевіч Павал, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Павал Касцюкевіч. ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org