be
epub

Мой дзед вадзіў палюбоўніц у цырк

Касцюкевіч Павал
Аповед

Мой дзед, Імануіл Велікоўскі, вадзіў палюбоўніц у цырк. Перад спатканнем ён загадзя купляў два квіткі. Прагуляўшыся па набярэжнай Свіслачы і расказаўшы фрашкі з багатай адвакацкай практыкі, дзед паціху накіроўваў шпацыр у бок парка культуры і адпачынку. Калі яны з палюбоўніцай праходзілі ў тунэлі пад мостам, што пад праспектам, або ля пернікавага дамка першага з’езда РСДРП, або поруч з помнікам Максіму Горкаму, які, седзячы на чыгуннай лаўцы, па-мужыцку закінуў нага за нагу, дзед казаў сваю прапанову – наведаць цырк. Палюбоўніца хіхікала, даставала памаду з торбачкі, мазала і так пунсовыя вусны, і пытала, чаму менавіта туды, а не, скажам, у рэстаран? (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Касцюкевіч Павал
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2019 by Дзеяслоў; Copyright © 2019 by Павал Касцюкевіч; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Касцюкевіч Павал, Мой дзед вадзіў палюбоўніц у цырк. Аповед; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (101) 2019; с. 132-136
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org