Бахарэвіч Альгерд

Альгерд Бахарэвіч — беларускі пісьменьнік.

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар некалькі кніг прозы, у тым ліку раманаў “Сарока на шыбеніцы”, “Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня”, “Дзеці Аліндаркі”, “Белая муха, забойца мужчын”, а таксама зборнікаў эсэ (“Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча”, “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча”, “Ніякай літасьці Альгерду Б.”, “Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры”) і інш. Апошняя апублікаваная кніга – 900-старонкавы раман “Сабакі Эўропы”, які выйшаў напрыканцы 2017 году ў выдавецтве “Логвінаў”.

Эсэ і апавяданьні Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на 10 моваў. Раман “Сарока на шыбеніцы” выйшаў у 2010 годзе ў нямецкім перакладзе, “Малая мэдычная энцыкляпэдыя” – у польскім (2017), “Белая муха, забойца мужчын” – у расейскім (2017). Зборнік апавяданьняў “Талент заіканьня” выйшаў па-польску ў 2008 годзе. Раман “Дзеці Аліндаркі” рыхтуецца да выданьня на францускай мове ў парыскім выдавецтве “Le ver de soie”. Пераклад рамана “Сабакі Эўропы” на расейскую мову выйдзе ў 2019 годзе ў маскоўскім выдавецтве “Время”.

Паводле рамана “Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня” на камэрнай сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы пастаўлены спэктакль.

Двойчы атрымліваў прэмію “Кніга году” (2014, 2018). Ляўрэат прэмій “Гліняны Вялес”, “Залатая літара”. Чатыры разы быў ляўрэатам другой прэміі Ежы Гедройця (2012, 2013, 2016, 2018) і аднойчы – трэцяй прэміі (2014, за раман “Дзеці Аліндаркі”).

Вёў аўтарскія праекты на Радыё Свабода, сайтах budzma.by, 34mag.net, у чэскім часопісе Host, на сайце “Міністэрства контркультуры”. З 2017 году калюмніст часопіса “Большой”. Вёў курс “Майстэрства прозы” у Беларускім калегіюме. Выступае з публічнымі лекцыямі. У 2017-2018 у Менску працаваў Літаратурны клюб Альгерда Бахарэвіча.

Стыпэндыят нямецкага ПЭН-цэнтра (Гамбург), фонда Гайнрыха Бёля (Нямеччына, Лянгенбройх), Institute France (Парыж), Балтыйскага Цэнтра пісьменьнікаў і перакладчыкаў (Вісбю, Швэцыя), Бэрлінскага літаратурнага калёквіюму на Ванзэе, Міжнароднага дому пісьменьнікаў (Грац, Аўстрыя). Удзельнік літаратурных фэстываляў у Нямеччыне, Швэцыі, Польшчы, Чэхіі, Славеніі, Украіне, Літве. Прадстаўляў Беларусь на Эўрапейскай пісьменьніцкай канфэрэнцыі ў Бэрліне (2014). Перакладае зь нямецкай мовы сучасную і клясычную нямецкую літаратуру.

У 2007-2013 гадах жыў у Гамбургу, цяпер жыве ў Менску.

 

Бахарэвіч Альгерд :: Выданьні

Бахарэвіч Альгерд, Вершы

Вершы

Бахарэвіч Альгерд

Верш — гэта раптоўны спохват, зь якім трэба нешта рабіць, інакш — кепска будзе. Дэтэктыў, дзе мне трэба знайсьці забойцу — ідэальную форму. Матэматычная задача для ірацыянала. Вершы я пішу колькі сябе памятаю. Я пісаў іх школьнікам, спрабуючы неяк выявіць у сваіх першых беларускіх словах індустрыйныя краявіды менскай ускраіны, шэрыя пад’езды і ўсю цеснату тагачаснага існаваньня. Я пісаў іх у «дзевяностыя», калі разам зь сябрамі-авангард... Болей »


Сабакі Эўропы

Бахарэвіч Альгерд

Новае выданьне opus magnum Альгерда Бахарэвіча, забароненага ў Рэспубліцы Беларусь раману «Сабакі Эўропы». Кнігі пра ўладу мовы і мову ўлады, пра Беларусь як эўрапейскую выспу і Эўропу як беларускі лёс, пра вечную таямніцу творчасьці і чалавечую апантанасьць. Альгерд Бахарэвіч — адзін з найбольш арыгінальных сучасных беларускіх пісьменьнікаў. «Сабакі Эўропы» — манумэнтальны раман, у якім цёмныя дэманы эўрапейскай мінуласьці зноў трасуць... Болей »


Bacharewicz Alhierd, Sroka na szubienicy

Sroka na szubienicy

Bacharewicz Alhierd

Sroka na szubienicy nie jest wyłącznie powieścią polityczną. Odnajdziemy w niej zagadkę kryminalną z elementami dreszczowca, a także swoistą odmianę Bildungsroman, ukazującą dojrzewanie zwyczajnej dziewczyny w społeczeństwie postsowieckim, która nie zdaje sobie sprawy (jak sroka na obrazie Bruegla), w jak złowrogim miejscu się znajduje i jaką rolę odgrywa jako urzędniczka w zarządzie obozów koncentracyjnych. W opowieść wkomponowane są f... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Сабакі Эўропы

Сабакі Эўропы

Бахарэвіч Альгерд

Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Альгерд Бахарэвіч "Сабакі Эўропы" (2 месца прэміі). Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Мае дзевяностыя

Мае дзевяностыя

Бахарэвіч Альгерд

Новая кніга самага цікавага і неадназначнага беларускага пісьменніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча. Гэта - найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы. Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы п... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Сабакі Эўропы

Сабакі Эўропы

Раман

Бахарэвіч Альгерд

Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую... Болей »


Bacharewicz Alhierd, Mały leksykon medyczny wg Bacharewicza

Mały leksykon medyczny wg Bacharewicza

Bacharewicz Alhierd

Zbiór opowiadań Bacharewicza przedstawia nam szereg chorób, na które cierpi młoda Białoruś. Autor niczym lekarz z sarkastyczną bezwzględnością stawia kolejne diagnozy zapewniając, że wyzdrowiejemy. Alhierd Bacharewicz uważany jest za jednego z najciekawszych współczesnych literatów piszących po białorusku. Jako członek zespołu rockowego i awangardowej grupy poetyckiej Bum-Bam-Lit zaczynał od poetyckiej prowokacji (jest autorem popularn... Болей »


pdf
Бахарэвіч Альгерд, Каляндар Бахарэвіча

Каляндар Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс. Болей »


pdf

Гамбурскі рахунак Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшлі больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), Анатоля Клешчука, асабістых архіваў сям'і Адамчыкаў, Лявона Юрэвіча, творы Арлена Кашкурэвіча і Заір... Болей »


pdf

Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (ММЭБ) – антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак. Адрозьненьне ММЭБ ад іншых энцыкляпэдыяў такога кшталту ў тым, што яна трактуе найважнейшыя мэдыка-біялягічныя, клінічныя і мэдыка-сацыяльныя праблемы з пазыцый чалавека, якому тэрмінова патрэбная мэдычная дапамога і які гэтую дапамогу катэгарычна адхіляе. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя