- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Альгерд Бахарэвіч — беларускі пісьменьнік.
Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар некалькі кніг прозы, у тым ліку раманаў “Сарока на шыбеніцы”, “Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня”, “Дзеці Аліндаркі”, “Белая муха, забойца мужчын”, а таксама зборнікаў эсэ (“Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча”, “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча”, “Ніякай літасьці Альгерду Б.”, “Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры”) і інш. Апошняя апублікаваная кніга – 900-старонкавы раман “Сабакі Эўропы”, які выйшаў напрыканцы 2017 году ў выдавецтве “Логвінаў”.
Эсэ і апавяданьні Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на 10 моваў. Раман “Сарока на шыбеніцы” выйшаў у 2010 годзе ў нямецкім перакладзе, “Малая мэдычная энцыкляпэдыя” – у польскім (2017), “Белая муха, забойца мужчын” – у расейскім (2017). Зборнік апавяданьняў “Талент заіканьня” выйшаў па-польску ў 2008 годзе. Раман “Дзеці Аліндаркі” рыхтуецца да выданьня на францускай мове ў парыскім выдавецтве “Le ver de soie”. Пераклад рамана “Сабакі Эўропы” на расейскую мову выйдзе ў 2019 годзе ў маскоўскім выдавецтве “Время”.
Паводле рамана “Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня” на камэрнай сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы пастаўлены спэктакль.
Двойчы атрымліваў прэмію “Кніга году” (2014, 2018). Ляўрэат прэмій “Гліняны Вялес”, “Залатая літара”. Чатыры разы быў ляўрэатам другой прэміі Ежы Гедройця (2012, 2013, 2016, 2018) і аднойчы – трэцяй прэміі (2014, за раман “Дзеці Аліндаркі”).
Вёў аўтарскія праекты на Радыё Свабода, сайтах budzma.by, 34mag.net, у чэскім часопісе Host, на сайце “Міністэрства контркультуры”. З 2017 году калюмніст часопіса “Большой”. Вёў курс “Майстэрства прозы” у Беларускім калегіюме. Выступае з публічнымі лекцыямі. У 2017-2018 у Менску працаваў Літаратурны клюб Альгерда Бахарэвіча.
Стыпэндыят нямецкага ПЭН-цэнтра (Гамбург), фонда Гайнрыха Бёля (Нямеччына, Лянгенбройх), Institute France (Парыж), Балтыйскага Цэнтра пісьменьнікаў і перакладчыкаў (Вісбю, Швэцыя), Бэрлінскага літаратурнага калёквіюму на Ванзэе, Міжнароднага дому пісьменьнікаў (Грац, Аўстрыя). Удзельнік літаратурных фэстываляў у Нямеччыне, Швэцыі, Польшчы, Чэхіі, Славеніі, Украіне, Літве. Прадстаўляў Беларусь на Эўрапейскай пісьменьніцкай канфэрэнцыі ў Бэрліне (2014). Перакладае зь нямецкай мовы сучасную і клясычную нямецкую літаратуру.
У 2007-2013 гадах жыў у Гамбургу, цяпер жыве ў Менску.
«Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс.... Болей »
«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшлі больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю... Болей »
«Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (ММЭБ) – антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак. Адрозьненьне ММЭБ ад іншых энцыкляпэдыяў такога кшталту ў тым, што яна трактуе найважнейшыя мэдыка-біялягічныя, клінічныя і мэдыка-сацыяльныя праблемы з пазыцый чалавека, якому тэрмінова патрэбная... Болей »
Кажуць, распавядаючы гісторыі, тут цяпер стала модна пачынаць іх з канца. Дзіўны, невядома каму адрасаваны паклон, бескарыснае практыкаваньне ў гнуткасьці. Бо насамрэч гэта даволі цяжка, калі наогул мае нейкі сэнс: не згінаючы суставаў аповеду, узяць і дацягнуцца да ягонага фіналу . Але, зрэшты, чаму... Болей »
Два творы на адным дыску: знакамітая казка клясыка сусьветнае літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў новае генэрацыі Альгерда Бахарэвіча з камэнтарамі і ПАСЬЛЯМОВАЙ – новым Альгердавым раманам пра прыгоды нікому не вядомага перакладніка, які падчас працы... Болей »
Увесь дом чуў, як яго зачыналі: жонка мясцовага актывіста Мінуса, якая віталася з суседзямі заўсёды шэптам, на гэты раз лямантавала як рэзаная, насаджваючы нядаўна пабудаваную хрушчоўку на свой крык, нібы мяса на шампур. Мужчыны весела падміргвалі адзін аднаму, кабеты, хаваючы абурэньне, удавалі трывогу:... Болей »
Alhierd Bacharewicz to wschodząca gwiazda literatury białoruskiej. Trzydziestotrzyletni prozaik z Mińska, od kilku lat mieszkający w Hamburgu, wydał do tej pory na Białorusi cztery książki: Praktyczny poradnik rujnowania miast (2002), Barwy naturalne (2003), Żadnej litości dla Walentyny H. (2006) i Przeklęci... Болей »
Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў. Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў" Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы... Болей »
У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою.... Болей »
Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся.... Болей »