be

Капітан Лятучая Рыба

Бахарэвіч Альгерд
авантуры майго жыцьця

Сталася так, што пятнаццацігадовая беларуска Алеся ўжо цэлы год жыве ў вялікім партовым горадзе недзе на паўночным захадзе Еўропы. Яна ходзіць у мясцовую школу, падпрацоўвае ў кіёску і размаўляе з акіянскімі караблямі. Выпадковая сустрэча з трыма загадкавымі істо­­тамі назаўсёды змяняе яе жыццё. Неўза­баве ёй давядзецца выправіцца ў вандроўку паміж гарадамі, кантынентамі ды нават рэальнасцямі — і пабачыць паў­свету, перажыўшы на сваім шляху галавакружныя прыгоды ў моры, паветры і на зямлі. «Капітан Лятучая Рыба» — авантурны раман для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці наш вар’яцкі час. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім.

Беларускія аўтары: Бахарэвіч Альгерд
Выдаўцы і выдавецтвы: Янушкевіч
  • Месца выхаду: Ząbki
  • Дата выхаду: 2024
  • Рэдактар: Шупа Сяргей
  • Выдавец: Янушкевіч
  • Памеры: 376 с.
  • ISBN: 978-83-68202-00-7
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2024 by Альгерд Бахарэвіч, Янушкевіч
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org