be

Кнігі

Малекула
epub

Малекула

апавяданне
Арлоў Уладзімір

Магчыма, вы таксама памятаеце навелу Сомерсэта Маэма пра рудога жабрака з выпаленых сонцам вулачак і пляцаў Веракруса. Сюжэты маюць уласцівасць паўтарацца, але ў маёй гісторыі не будзе ні цяжкіх чорных грыфаў, ні тугога партманета, ні ветлівай кастыльскай формулы адмаўлення «Dіsреnsе Ustеd роr Dіоs»*... Болей »

Я марыў стаць шпіёнам
epub

Я марыў стаць шпіёнам


Арлоў Уладзімір

Сёння не будзем гаварыць ні пра паэта, якога амаль год трымаюць у турме за легкадумны вершык, ні пра чыесьці спаленыя партрэты, ні пра новыя арышты. Давай уявім, што там, за вакном, звычайная для Эўропы прыпозненая вясна, і я раскажу табе якую-небудзь займальную гісторыю, штосьці такое, аб чым мужчына... Болей »

Прахожы
epub

Прахожы

Аповесць
Казько Віктар

Першы раз ён наведаў мяне ў бласлаўлёны час. Надараецца такі час, хвілінка, зрэдку і не ў кожнай мясціне, а толькі ў адзначанай і пазначанай некім. Я не ведаю дакладна кім: ці то нашым продкам, а мо і самім Богам. Нейкай касмічнай душой. Прысутнасць якой увесь час адчуваецца, калі ёсць на гэта ў цябе... Болей »

І нікога, хто ўбачыць мой страх
epub

І нікога, хто ўбачыць мой страх

Аповесць
Казько Віктар

Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць... Болей »

Нітка
epub

Нітка

Два апавяданні
Казакевіч Вечаслаў

Непадалёк ад горада прыхаваўся ваенны аэрадром, і часта з мірнай электрычкі можна было разглядзець, як пераскокваюць з акна ў акно, хутка зніжаюцца і знікаюць за палеткамі цёмныя сухарлявыя сілуэты рэактыўных знішчальнікаў. Іншым жыццём павявала тады ад рысавых палеткаў. “Хто сядзіць у гэтых самалётах?”... Болей »

Ляжаць сем год
epub

Ляжаць сем год

Аповед (Працяг. Пачатак „Згадкі маленства” у Дзеяслоў 4 (101) 2019)
Булавацкі Міхась

На шостым годзе жыцця хлопчык захварэў на сухоты косткі. У сцягне і ў паху ўтварыліся свішчы, праз якія выцякаў гной. Тут ужо ніякія шэпты ці іншае ўмельства мясцовых лекараў дапамагчы не магло. Патрабавалася істотная дапамога ўрачоў. Анця апранула дзіця і ў лясёнцы за плячыма панесла ў Сімонавічы, адкуль... Болей »

Як той казаў, або Твары прыказак…
epub

Як той казаў, або Твары прыказак…


Глобус Адам

Для мяне прымаўка толькі тады прымаўка, калі яна мае жывы голас блізкага чалавека... «Пакуль жаніцца – загаіцца», – казаў дзед Бронік пра мае пабітыя локці і калені. Запомнілася дзедава «загаіцца» добра, бо звязана яно з дарогай. Мы чакалі асфальт на сваёй вуліцы. Чакалі, пакуль яго пакладуць ад царквы... Болей »

Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто
epub

Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто

З нізкі „Спецкар”
Пятровіч Барыс

Надвячоркам Максім выйшаў з гатэля і вырашыў прагуляцца па горадзе, які быў для яго новым у журналісцкіх вандроўках. Хоць горад быў знакаміты – адзін з самых маладых у краіне і населены ў асноўным моладдзю: другім пакаленнем ягоных будаўнікоў, – за некалькі гадоў працы ён так ні разу сюды і не дабраўся.... Болей »

Не ежа таленту, а наедак
epub

Не ежа таленту, а наедак

Аповесць
Казько Віктар

Ужо і не помню, ці то недзе чытаў, ці нехта расказаў. Хутчэй за ўсё і тое, і другое. Чытаў і чуў ад прыкметлівага, чулага да свету і з незамыленым вокам чалавека. Чыстае і неўдаванае амаль заўсёды ўваходзіць у нашую памяць, як Божы дар, якім усё жывое асвячона, кожнаму асабіста ніспасланы хаця б дзеля... Болей »

Усё, як ты хацела, Грэта
epub

Усё, як ты хацела, Грэта

З фэйсбучных запісаў
Дубавец Сяргей

Пахаваў сёння роднага дзядзьку Гену. 80 яму было. Як сказаў распарадчык у крэматорыі, «…и прекрасного дядю». Для мяне ён такім і быў, дзядзька з майго дзяцінства – вобраз, наскрозь пранізаны сляпучым сонцам. У 1960-я ён быў першым жывым антыкамуністам, якога я сустрэў у жыцці. Я проста даведаўся, што... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org