be

Кнігі

Краявід з ментолавым пахам
epub

Краявід з ментолавым пахам

Аповесць
Арлоў Уладзімір

Цяпер, вядома, можна сцвярджаць што заўгодна: суадносіць дату на паштовым штэмпелі з загадкавай смерцю аднаго літаратара, якога ў тыя самыя дні знайшлі павешаным ва ўласнай кватэры; спрачацца, жаночай ці мужчынскай руцэ належыць буйны круглявы почырк, што не пакінуў на прысланым мне пульхным зялёным... Болей »

Маша і мядзведзі
epub

Маша і мядзведзі

апавяданне
Арлоў Уладзімір

Не верыць у рэінкарнацыю - дэбільна проста. А калі яна ўсё ж існуе? А калі ў апошнім з тваіх папярэдніх жыццяў ты сапраўды - як убачыла ў эзатэрычных табліцах адна абазнаная жанчына - дыхаў п'янкім паветрам XVIII стагоддзя, прачынаючыся і засынаючы ў абліччы папулярнай мексіканскай танцоркі, асобы спакуслівай... Болей »

За што Авін забіў Кавеля
epub

За што Авін забіў Кавеля

апавяданне
Арлоў Уладзімір

Ніякі Тарквемада з усімі сваімі «гішпанскімі чаравікамі» ды іншым спецпрычындаллем не выцягнуў бы з мяне і дзесятай долі таго, што здатны здабыць чырваналобы «Ікарус», які раз на месяц вязе мяне з Наваполацка ў Менск. З перона яшчэ махае мне сын расейскага афіцэра Вінцэсь Мудроў, які вырас там, дзе яго... Болей »

Гарэла сьвечка
epub

Гарэла сьвечка

апавяданне
Арлоў Уладзімір

Калі пачую знакамітае пастэрнакаўскае «Свеча горела на столе, свеча горела...» (а яшчэ — калі парэжуся лязом), мяне нязьменна агортвае той самы ўспамін. У ім за вокнамі таксама з прысьвістам круціць завіруха, і гарыць на стале сьвечка, і на яе дзьме з кута скавыш, але на гэтым падабенства сканчаецца:... Болей »

Інтэрнат
epub

Інтэрнат

апавяданне
Арлоў Уладзімір

Пасля з'яўлення на свет у полацкай радзільні на Верхнім замку я маю ўжо дзесятае па ліку жытло і - дарма што вокны маёй цяперашняй кватэры выходзяць на гармату ля ўвахода ў Нацыянальны музей - рэшту зямнога тэрміну спадзяюся бавіць у клопатах выключна мірных і ў дом свой вечны выправіцца менавіта адсюль.... Болей »

Вова Цымерман
epub

Вова Цымерман

апавяданне
Арлоў Уладзімір

Блаславёны, хто мае на свеце дом, у якім прамовіў першае слова, навучыўся хадзіць пад стол, а потым датупаў да ганка, бразнуўся з яго і, румзаючы ад страху ды болю, папоўз на збітых каленках да весніцаў. Тое месца, дзе стаяў некалі наш скарбовы драўляны полацкі дом, ужо даўно занятае прысадзістым бетонавым... Болей »

Мой знаёмы забойца Сяргей
epub

Мой знаёмы забойца Сяргей

апавяданне
Арлоў Уладзімір

У празрысты, з лёгкай смужынкаю дзень бабінага лета мы сядзелі на адкрытай тэрасе «Буслоў» і для старонняга вока выглядалі як двое даўніх сяброў, што вырашылі прысвяціць свой вольны дзень малдаўскаму кабернэ. Аднак напраўду мы былі ледзьве знаёмыя, дый знаёмства наша мела своеасаблівы прысмак, бо адзін... Болей »

Рэквіем для бензапілы
epub

Рэквіем для бензапілы

апавяданне
Арлоў Уладзімір

У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калі я маўчу, яна думае, нібыта патрэбная мне толькі дзеля аднаго. Яна гатавала добры глінтвейн і валодала яшчэ некаторымі рэдкімі якасцямі, а таму, унікаючы непераканаўчых апраўданняў... Болей »

Ордэн Белай Мышы
pdf epub mobi fb2

Ордэн Белай Мышы

Аповесці, апавяданні
Арлоў Уладзімер

Выданьне апавяданьня і эсэ Уладзімера Арлова, якое пабачыла сьвет у менскім выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2003 годзе, названае ад першага апавяданьня, што распачынае зборнік. Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсьць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт. Усё выдатна, бо няма рухавіка... Болей »

Рыба і іншыя
epub

Рыба і іншыя


Арлоў Уладзімір

Уявіце гарадскую травеньскую раніцу з рэдзенькім туманам, што пахне чаромхаю і хімічнымі злучэннямі. У белай квецені на беразе ракі астатні раз усхліпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблізу ягонага схову над аднапавярховымі мяшчанскімі мураванкамі канца мінулага стагоддзя падымаецца абшарпаны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org