be

Кнігі

Дзіўная гісторыя
epub

Дзіўная гісторыя

Навэла
Ажэшка Эліза

За вокнамі стаяла чорная лістападаўская ноч, якая стагнала то ўздымным, то ападаючым шумам ветру. У прасторным пакоі, поўным кніг і карцін, панавала цішыня, закранутыя далёкім святлом лямпы цьмяна паблісквала пазалота на кніжках і рамы карцін на сценах. Наша размова, усё больш ціхая, пераходзіла ад... Болей »

Самаізаляцыя
epub

Самаізаляцыя

(Пачатак)
Касяк Канстанцін

– Ці пішаш нешта? – пытае нечакана сябар за куфлем піва. Звычайна мне не задаюць такіх пытанняў. Бывае, я нават сумняваюся ў тым, што хтосьці агулам чытае мае тэксты. Таму зняважліва называю іх пісулькамі. Мы сядзім у звычайным менскім бары, гаворым пра неабавязковыя рэчы. Позні вечар, спакойная атмасфера... Болей »

Кантракт
epub

Кантракт

Нізка аповедаў
Сідарук Ігар

Калі Міхал Наўроцкі дачытаў апошнюю старонку ра­мана Алеся Аркуша “Захоп Беларусі марсіянамі”, на ву­ліцы было цёмна. Ён яшчэ пасядзеў, упароўшы пальцы ў валасы, магчыма, перажываючы за захопленую Беларусь ды перабіраючы сваё. Невядома ад чаго, але на душы рабілася ўсё трывожней. А за вакном – цямней…... Болей »

Паэт і Паэтка
epub

Паэт і Паэтка

Аповесць
Адам Мікола

Хударлявы, сярэдняга веку Паэт не спаў. Яго высокая постаць, здавалася, нерухомай свечкай тырчала ў вачніцы ночы, што тапіла ў сабе, бы ў балоцістай твані, прыціхлую, сцішэлую кватэру, стомленую дзённымі турботамі і клопатам. Апошнім часам сон пазбягаў Паэта, а калі прыходзіў, то зусім ненадоўга. Ціўкне... Болей »

Дамова
epub

Дамова

Невелікодны аповед-байка
Гіль Мікола

Герой майго цалкам, як кажуць, рэалістычнага і разам з тым усё ж трошкі і дзівоснага аповеду – Раман Карпавіч Савасцей. Спытаеце, хто ён? А ніхто ўжо. Як сам пра сябе кажа, адстаўной казы барабаншчык. А калі папраўдзе – пенсіянер са стажам, і немалым ужо, бо Раману Карпавічу, дзякаваць Богу ці каму там... Болей »

Жыццёвы меланж
pdf

Жыццёвы меланж

Публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ
Гарэцкі Радзім

Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у... Болей »

Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меланж-2
pdf

Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меланж-2

Публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ
Гарэцкі Радзім

Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі «Жыццёвы меланж» (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў... Болей »

Развітанне з будучыняй
epub

Развітанне з будучыняй


Ваганаў Сяргей

«…Дарэчы, і тваю школу ў Далёкіх з верасня зачынілі, — Ванда бездапаможна ўздыхнула, і размова доўжылася пра Опсу, пра школу-інтэрнат, у якой прайшло ўсё яе, цягам 40 гадоў, настаўніцкае жыццё. — Зачыненая, ужо другі год як зачыненая…» Школа-інтэрнат, дзе вучыліся і жылі дзеткі-сіроты з усёй Віцебшчыны... Болей »

Постаці
epub

Постаці


Ваганаў Сяргей

Пра тых, з кім звяло жыццё…... Болей »

Мосцік над вечнасцю
epub

Мосцік над вечнасцю


Ваганаў Сяргей

Няма, мусіць, чалавека, які хаця б раз у жыцці не задумваўся над тым, дзеля чаго ён з’явіўся з нябыту, якая сувязь існуе паміж ім, продкамі і нашчадкамі, як адбіваецца гэтая сувязь на ягоным жыцці і жыцці, што віруе навокал, пакуль ён сам бездапаможна не сыдзе ў нябыт…... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org