- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усе адзінаццаць год вучобы ў школе ў Андрэя жыло гэтае хваляванне — хваляванне перад чыстай старонкай сшытка. Ён ўвесь час быў унутрана перакананы, што ад таго, як ён напіша самую першую літару, будзе залежаць канчатковы вынік усяго напісанага. Андрэй хвалюецца і цяпер — сёння апошні ўступны экзамен... Болей »
Памірала вёска. Цяпер ужо кожнаму, хто праходзіў доўгай вуліцай з прарэджанымі радамі хат, было зразумела, што яшчэ колькі год — і каля адзінае студні з галосна рыпучым жоравам не натоліш смагу, бо вада пазелянее, набудзе непрыемны пах старасці і затхласці. Як і не паласуешся са здзічэлага саду яблыкам... Болей »
Яго звалі Сашкам, яе — Аляксандрай. Яго пабойваліся і дарослыя, і дзеці, а яе рэдка можна было пабачыць адну — дзяўчынкі пастаянна акружалі яе, прыпынялі на вуліцы кабеты. У яе быў адкрыты, незвычайна светлы позірк. Ён паглядваў на ўсіх і ўсё з-пад ілба, быў дзікаватым, і за спінай яго так і клікалі:... Болей »
Ліст быў і не жоўтым, і не чырвоным. А такім, як чалавечая далонь, што паружавела ад холаду. І адсюль, з пакоя, Антон, здавалася, адчувае, як холадна і зябка гэтаму кляноваму лісту. Невядома, адкуль прынёс яго сюды сыры вецер і панёс бы куды далей, ды ліст вось прыляпіўся да вугла шыбіны. І цяпер здаецца... Болей »
Віцька крычыць на адной ноце, крычыць з усяе моцы, а крычаць так цяжка, не хапае паветра, быццам крычыш пад вадой. І голасу свайго не чуеш. Гэта не дзіўна, гэта жудасна, бо Віцька не аглух, ён толькі чуў, як трашчаў сук той вярбы, што нахілілася над вадой, чуў плёскат, з якім упаў у ваду, нязграбна хапаючы... Болей »
За дзевяць год вучобы ў школе Аксана ні аднога разу не забыла пра дамашняе заданне. Нават калі прыкрая ангіна ўклала яе ў ложак, усё роўна яна кожны вечар, патэлефанаваўшы сяброўцы, выконвала не толькі пісьмовыя заданні, але чытала і вусныя. Аднойчы і назаўсёды яна вырашыла, што калі ты нешта абавязаны... Болей »
Учора днём возера здавалася зусім побач. З бабулінага агарода было відаць прыбярэжнае кустоўе. А цяпер нізкі кудлаты туман заслаў луг, і росная сцяжынка, што студзіць ногі, казыча мяцёлкамі цімафееўкі, здаецца бясконца доўгай — не відаць канца — а ракітнік на беразе возера хаваецца недзе далёка ў тумане. Яшчэ... Болей »
Красці трэба ўдвух! Ігар ужо больш за паўгадзіны назірае за кіёскам і ўсё больш баіцца, што яго заўважаць. Не адтуль, ад кіёскаў, а вось адсюль, ад гэтай лаўкі, на якой ён так доўга чакае. Здаецца, сцяжынка тут глухая, ніхто на ёй не павінен з’явіцца, а за той час, як Ігар тут сядзіць, ужо двойчы міма... Болей »
Дзіўная птушка бусел. Іван Каўтун, у якога жонка Марыся ніяк не магла жывое дзіця нарадзіць, і верхавіну бярозкі каля свайго дома ссек, і драўляную барану туды зацягнуў, і голля сухога на яе накідаў — а пара буслоў дзве вясны запар кружыла над вёсачкай, ды так і не прысела на тую барану. А ўзімку абламалася... Болей »
Цішыня... Яна цяпер такая, як ніколі. Не такая, як увесну — звонкая, крохкая, бы шкляная. Не такая стомленая, як улетку і не такая, як зімой — насцярожаная, гатовая падхапіць, разнесці па збялелых абшарах самы ціхі хрумст снегу пад нагой. Гэта восеньская цішыня... Яна ахутвае наваколле, глушыць гукі... Болей »