- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ліст быў і не жоўтым, і не чырвоным. А такім, як чалавечая далонь, што паружавела ад холаду. І адсюль, з пакоя, Антон, здавалася, адчувае, як холадна і зябка гэтаму кляноваму лісту. Невядома, адкуль прынёс яго сюды сыры вецер і панёс бы куды далей, ды ліст вось прыляпіўся да вугла шыбіны. І цяпер здаецца, што нечая далонь адтуль, з восеньскай халадэчы, просіць літасці. Як хутка яна надышла – восень! Пажоўклую і пачарнелую лістоту неяк раптоўна здзьмула з безабаронных дрэў, і аголеныя цяпер галіны сячэ дробны дождж. Кроплі бясконца сцякаюць па шкле, падцякаюць пад кляновы ліст. Яны, кроплі, заадно з ветрам, заадно з восенню: ім усім трэба схаваць гэты ліст — знішчыць ад людзей і ад яго, Антона, апошні напамін пра лета. (фрагмент)