- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цішыня... Яна цяпер такая, як ніколі. Не такая, як увесну — звонкая, крохкая, бы шкляная. Не такая стомленая, як улетку і не такая, як зімой — насцярожаная, гатовая падхапіць, разнесці па збялелых абшарах самы ціхі хрумст снегу пад нагой. Гэта восеньская цішыня... Яна ахутвае наваколле, глушыць гукі і крокі, ахінае спакоем, развагай, нетаропкасцю. Сівы туман, што нават і рукой крануць можна — такія буйныя на выгляд кроплі плаваюць немітусліва ў паветры, — бы і ёсць гэтая цішыня. Ён шчыльна прыціскаецца да самай зямлі, хавае не толькі гукі, а і крыніцы гэтых гукаў, і нябачная галінка бязгучна ламаецца пад нагой — ты гэта і адчуваеш, але не чуеш. (фрагмент)