- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Разам з капіталізмам прыйшла да нас — сацыялістычнага па менталітэце грамадства — рэклама тавараў і паслуг, якіх мы непадрыхтаваныя купляць нават тады, калі маем грошы. У паштовай скрынцы кожнага дня знаходжу шмат каляровых лісткоў, на якіх рэкламуюцца прадукты з падвойнымі цэнамі. Першая — надта вялікая... Болей »
Пасля трох тыдняў вайны амерыканскіх, англійскіх, польскіх і аўстралійскіх войск супраць Ірака „вызваліцелі” захапілі Багдад і аб’явілі перамогу. У варшаўскім тэлебачанні паказалі каля сотні калабарантаў, якія здзекаваліся над разбураным амерыканцамі помнікам Садаму Гусейну. У той жа дзень польскія журналісты... Болей »
7 красавіка ў Беластоцкім аддзеле Інстытута нацыянальнай памяці адбылася дэманстрацыя фільма Войцеха Варатынскага „Bog przebacza zawsze”. Фільм расказвае пра пацыфікацыю вёскі Залешаны Бельскага павета атрадам нацыянальнага падполля, якім камандаваў Рамуальд Райс „Буры”. Варатынскі паказаў трагедыю вёскі... Болей »
Кожнага дня па ўсіх каналах тэлебачання можна глядзець як рэалізуецца „вызваленчая” місія амерыканскіх, брытанскіх, аўстралійскіх і польскіх войскаў у Іраку. Самалёты, бомбы, танкі, агонь і руіны прынеслі ў Ірак нікім там не чаканыя „вызваліцелі”. Польшча, парушаючы канстытуцыю дзяржавы, таксама паслала... Болей »
Па ініцыятыве Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі ў днях 18-19 сакавіка была арганізавана ў Мінску навуковая канферэнцыя, якая мела ацаніць тысячу гадоў узаемадачыненняў Беларусі і Украіны. Змест запрашэння паказвае, што канферэнцыю арганізавалі таксама Інстытут гісторыі Нацыянальнай... Болей »
9 сакавіка мінула 120 гадоў з дня нараджэння Францішка Аляхновіча, беларускага віленскага драматурга, публіцыста, акцёра і тэатральнага дзеяча. Быў сынам скрыпача, нашчадкам шляхецкага роду з-пад Радашковіч. Хаця вучыўся ў шматлікіх школах, закончыў толькі адну — Варшаўскую драматычную школу ў 1904 г.... Болей »
25 Сакавіка як святочны дзень адзначае ў свеце некалькі соцень тысяч чалавек, якія адчуваюць сябе людзьмі беларускай культуры. Найбольш святкуе ў самой Беларусі, у якой ад 13 гадоў гэтая дата з’яўляецца сімвалам імкнення да самастойнасці і незалежнасці краіны. Адзначаюць 25 Сакавіка перш за ўсё тыя грамадзяне... Болей »
Часта беларускія гісторыкі і публіцысты шукаюць адказу на пытанне чаму ў гісторыі нашага народа было столькі прайграных войнаў, патрачаных шанцаў, чаму кожная ваенная завіруха ў Еўропе забірала вялікі адсотак насельніцтва, якое з нікім не хацела змагацца, а толькі спакойна жыць. У сучасны момант як падарунак... Болей »
У польскай навуковай і публіцыстычнай літаратуры сітуацыя, якая cклалася ва ўсходніх ваяводствах пасля 17 верасня 1939 г., называецца савецкай акупацыяй. У беларускай літаратуры наадварот — падзеі 1939 г. бачацца як вызваленне Заходняй Беларусі. У польскай гістарыяграфіі пішацца пра мільёны дэпартаваных... Болей »
У размовах звычайных людзей на вуліцы, у крамах, аўтобусах чуваць толькі нараканне — на малыя пенсіі і зарплаты, беспрацоўе, бандытызм на вуліцах, высокія цэны прадуктаў штодзённага карыстання і камунальных паслуг. Пачуццё безнадзейнасці авалодала паасобнымі людзьмі і вялікімі грамадскімі групамі. Ніхто... Болей »