- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Апублікаваны тры тыдні таму Raport z wynikow narodowego spisu powszechnego ludnosci i mieszkan 2002 з’яўляецца вельмі цікавым, у большасці насычаным табліцамі, матэрыялам для аналізу. З некалькіх тысяч лічбаў вырысоўваецца грамадскі краявід Польшчы. Аднак, не надта аптымістычны. У 2002 г. у краіне было... Болей »
Вынікі перапісу насельніцтва з 2002 года для беларусаў вельмі аптымістычныя. Ёсць нас у Польшчы 48,7 тысяч. Амаль кожны трэці праваслаўны на Беласточчыне акрэсліў сябе беларусам. Ведаючы настроі ў Беластоку я спадзяваўся, што вынік атрымаецца напалову горшы. Калі ў 1983 г. я ўпершыню спрабаваў акрэсліць... Болей »
Першыя тыдні пасля еўрапейскага рэферэндуму мінулі ў Польшчы цалкам нармальна. Прэм’ер-міністр Лешак Мілер адклікаў усе свае ранейшыя абяцанні пра датэрміновыя выбары, ініцыяваў у Сейме спектакль пад загалоўкам „парламенцкая большасць падтрымлівае ўрад”. Палітыкі заняліся сабою, адны адных абвінавачваюць... Болей »
Пра нямецкую акупацыю Беларусі напісалі ўжо хіба сотні кніжак і тысячы артыкулаў. Асабліва плённа літаратура на гэтую тэму ўзнікала ў савецкі перыяд, калі гісторыю ІІ сусветнай вайны стваралі паводле ўказанняў партыі. Таму калі пры канцы васьмідзесятых гадоў паказалася кніжка Юры Туронка Беларусь пад... Болей »
Хаця часта здараецца нагода пабываць у Беларусі, але выехаць на ўсход далей за Мінск удалося мне толькі двойчы. Пры канцы траўня г.г. Міжнародная акадэмія вывучэння праблем нацыянальных меншасцей і Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія арганізавалі канферэнцыю на мяжы Беларусі і Расіі, таму... Болей »
Месца падзеі: Белавежская пушча. Пасярод лясоў скрытыя два домікі. У цэнтры панадворка — драўляны стол. Кругом радасна трухаюць два цёмныя таксікі і пярэстая лайка. Падляшскі дэпутат, міністр замежных спраў і былы прэм’ер Владзімеж Цімашэвіч у каўбойскім капелюшы адпачывае тут і сустракае знаёмых. Як... Болей »
Візавы рэжым не за гарамі. Да ўвядзення візавага рэжыму засталося ўсяго месяц часу, але адпаведныя міжурадавыя пагадненні Польшчы з краінамі-суседкамі — Беларуссю, Украінай і Расіяй яшчэ не заключаны. Усё вядуцца дыпламатычныя кансультацыі, а зацікаўленыя бакі абяцаюць прыняць усе меры для падпісання... Болей »
Прэзідэнт РП Аляксандр Кваснеўскі сказаў у размове з „Нівай”: — Якая павінна быць роля Польшчы пасля ўваходу ў Еўрасаюз у адносінах да ўсходніх суседзяў, а перш за ўсё Беларусі? — Наша канцэпцыя наконт усходняй палітыкі наступная. Па-першае: нельга адвярнуцца спінай да гэтых партнёраў на Усходзе, якія... Болей »
Расказвала мне знаёмая, якая ўжо трэці тыдзень сядзіць у шпіталі каля цяжка хворай маці, як выглядае сітуацыя тых пацыентаў, якіх сям’я наведвае раз у тыдзень. Медычныя службы выконваюць усё згодна з правіламі і фармальна няма ніякіх падставаў, каб абвінаваціць іх у чым-небудзь. Раніцай паралізаванай... Болей »
У днях 18-19 красавіка Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт арганізаваў канферэнцыю прысвечаную беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі. Найбольшае зацікаўленне выклікалі даклады аб праблемах сучаснай дзяржавы. Інтэлектуальнае асяроддзе ў гэтай справе вельмі падзеленае. На жаль, сярод вучоных шмат... Болей »