- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Зіма ў гэтым годзе дакучае не толькі жыхарам Польшчы. У суседняй Беларусі снегу на пачатку лютага было не менш чым у нас, але ў сродках масавай інфармацыі не выклікала гэта сенсацыі, тэлебачанне не паказвала снегу ў якасці галоўнай тэмы дня. Зіма ў лютым успрымаецца ў Беларусі як нармальная прыродная... Болей »
Ад некалькіх тыдняў не спыняецца дыскусія наконт кампенсацыі з боку Еўрасаюза для сялян Польшчы. Прадметам дыскусіі аднак не з’яўляецца сума грошай, а толькі спосаб яе падзелу. Варшаўскія сяляне з ПСЛ, Самаабароны і пару нацыянальных груповак дамагаюцца заплаты кожнаму, хто мае зямлю. Еўрасаюзныя чыноўнікі... Болей »
Слухаючы 22 студзеня сеймавае выступленне міністра замежных спраў Владзімежа Цімашэвіча, а пасля дыскусію на тэму замежнай палітыкі Польшчы з удзелам паслоў Саюза левых дэмакратаў, Грамадзянскай платформы, Права і справядлівасці мелася ўражанне, што Ірак пагражае бяспецы Польшчы. Польскія палітыкі адным... Болей »
У нядзелю, 12 студзеня, адзінаццаты раз зайграў на ўсю Польшчу Вялікі аркестр святочнай дапамогі. У гэтай усяпольскай гуманітарнай акцыі, арганізаванай Ежы Оўсякам, традыцыйна ўдзельнічае таксама Гайнаўка. Ад трох гадоў апякуецца ёю гайнаўскі прадпрымальнік Зіновій Галёнка. Пяцідзесяці валанцёрам — вучням... Болей »
Хаця няма яшчэ вынікаў мінулагодняга перапісу насельніцтва, аднак можна спадзявацца, што колькасць беларусаў у Польшчы будзе невялікая. Аптымістычны вынік не павінен перасягаць лічбы 30 тысяч. Зразумела, афіцыйна пададзеная колькасць не будзе мець нічога супольнага з рэальным станам, таксама як не маюць... Болей »
Нядаўна прагучала сумная вестка, што згарэла частка Нясвіжскага замка. За кошт вялікіх сродкаў ад некалькіх гадоў праводзіцца рамонт гэтага помніка архітэктуры і гісторыі Беларусі. Гэта адзін з нешматлікіх замкаў, які ператрываў камуністычнае варварства, калі знішчалася ўсё, што магло вяртаць гістарычную... Болей »
У Комплексе школ па вуліцы Новаваршаўскай у Гайнаўцы ў снежні 2002 года арганізаваны былі „Адкрытыя дні школы”. Маглі яе наведаць бацькі, вучні іншых школ і жыхары Гайнаўкі. На калідорах арганізаваны былі выстаўкі, на якіх паказваліся дасягненні вучняў у розных галінах. Бацькі маглі прыйсці на ўрокі... Болей »
У Беларускім музеі ў Гайнаўцы 21 снежня адбылося адкрыццё выстаўкі мастацкіх прац, якія выканалі студэнты Кафедры народных рамёстваў Беларускага універсітэта культуры з Мінска. Універсітэцкія выкладчыкі прывезлі каля 100 студэнцкіх работ, выкананых з выкарыстаннем беларускіх народных матываў, з галіны... Болей »
2002 год прайшоў без вялікіх палітычных крызісаў і таму можна яго нават лічыць удалым у маштабе планеты. З другога боку відавочны рэгрэс у сусветнай гаспадарцы не дазваляе апісваць нядаўняй мінуўшчыны ў аптымістычных колерах. Вядома з гісторыі, што палітычныя крызісы прыходзяць найчасцей некалькі гадоў... Болей »
Ад некалькіх месяцаў у сродках масавай інфармацыі вядзецца прапаганда, якая мае пераканаць грамадзян Польшчы да падтрымкі ідэі далучэння краіны да Еўрасаюза. На гэтую прапаганду выдзелены велізарныя грошы так з дзяржаўнага, як і еўрасаюзнага бюджэту. Слухаючы тэле- і радыёперадачы ў мяне чамусьці складваецца... Болей »