- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Ад больш дзесяці гадоў не выпадае ўжо інакш пісаць пра салдатаў пасляваеннага падполля як аб „змагарах за свабоду і дэмакратыю, патрыётах, героях” і так далей у такім жа стылі. Гісторыкі, палітыкі і публіцысты заяўляюць пры тым, што цяпер толькі могуць пісаць самую чыстую праўду, у адрозненне ад пээнэраўскага... Болей »
Была вясна... Позняя, цёплая вясна 2002 года, першы дзень чэрвеня. Гэтага дня, амаль зусім нечакана, у месцы перадач Радыё „Рацыя” з’явілася цішыня. Цяжкая цішыня, якую нельга было стрымаць самому. Таму сабраліся мы, як кожны тыдзень, на рацыйным чаце Пляткарня. Стэп і іншыя журналісты ў студыі па вуліцы... Болей »
Усё паказвае на тое, што спробы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адмяніць інтэграцыйны працэс з Расіяй закончыліся паражэннем. Аказваецца, не толькі эканамічная і палітычная залежнасць Беларусі ад усходняй суседкі прымушае ўлады краіны трымацца крамлёўскай клямкі, але таксама ўся палітычная кан’юнктура... Болей »
Ад часу славутай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Маскве, калі гаспадар Крамля запрапанаваў уключыць Беларусь у склад Расійскай Федэрацыі, мінула амаль тры месяцы. У Еўропе, а нават у Польшчы прапанову Пуціна прынялі з вялікім зразуменнем, так як і амерыканскія планы зраўняць з зямлёю... Болей »
Органы ўлады ў Польшчы ніколі не карысталіся вялікай павагай грамадзян, але таксама палітычныя эліты ніколі не праяўлялі ніякіх імкненняў падняць свой прэстыж. Паводле ўсіх сацыялагічных даследаванняў, улада грамадзянам Польшчы атаясамліваецца з карупцыяй, некампетэнтнасцю, абыякавасцю ў адносінах да... Болей »
Самаўрадавыя выбары ў Польшчы прыцягнулі ўвагу таксама лукашэнкаўскай прэсы. Асабліва цікава выбарчыя гульні на Беласточчыне прадставіла „Советская Белоруссия”. Сама газета з’яўляецца доказам таго, што хаця ад адзінаццаці гадоў няма Савецкага Саюза, у Рэспубліцы Беларусь працягваюцца ў найлепшым стылі... Болей »
Тыдзень да выбараў у органы самакіравання выбарчая кампанія як бы патраціла сэнс. У цэнтры горада віселі дзесяткі тысяч партрэтаў прэзідэнта горада Рышарда Тура. Па вуліцы Варшаўскай у адным месцы налічыў я 57 плакатаў мясцовага царыка. Нават у Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў не было так інтэнсіўнай... Болей »
Сёлетнія самаўрадавыя выбары паказваюць, што беларускае асяроддзе здольнае на вельмі канструктыўную працу. Паспяхова быў створаны Беларускі выбарчы камітэт у Беластоку, які апрача кандыдатаў у гарадскую раду Беластока, паставіў таксама поўныя спіскі кандыдатаў у ваяводскі сеймік. У Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім... Болей »
Пасля І сусветнай вайны праз Палессе праходзілі шматлікія арміі, а палітычныя і крымінальныя групоўкі надоўга сталі часткай палескага краявіду. Правінцыю гэту бачылі ў сваіх межах палякі, расіяне, украінцы і беларусы. Лясы і балоты стваралі добрыя ўмовы для партызанскага руху, а перш за ўсё — для змагання... Болей »
Прысутнасць беларускага насельніцтва на Беласточчыне пасля ІІ сусветнай вайны з’яўляецца цалкам выпадковай. У адпаведнасці з пратаколам дамовы паміж Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення (ПКНВ) і ўрадам Савецкай Беларусі, падпісаным у верасні 1944 г., беларусы з тэрыторыі Польшчы мелі быць пераселены... Болей »