- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Апошнім часам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вельмі часта падкрэслівае, што Беларусь гэта суверэнная краіна, а некалькі непрыхільных эпітэтаў у адрас расійскага калегі Уладзіміра Пуціна сведчыць пра спробу доказу тэзіса. Вялікай палітычнай падзеяй у Беларусі была сустрэча Лукашэнкі 17 верасня... Болей »
Ці нехта не чуў пра Валечку з Орлі? „Шаптуха”. „Бабка”. „Загаворвае”. „Замаўляе”. Як таямніча кажуць — „памагае”. Не ведаю, як цяпер, але ў гісторыі маёй сям’і шаптухі адыгрывалі вялікую ролю. Мая прапрабабка сама лечыла людзей зёлкамі. Калі нехта хварэў, першай асобай, пра якую думалася, была мясцовая... Болей »
З прэсы даведаўся я, што ў Беластоку ўзнік Беларускі выбарчы камітэт, і што яго ўзначальваю. Таго самага дня, калі паказалася паведамленне, пазваніў журналіст мясцовай газеты і папрасіў больш дэталёвую інфармацыю пра камітэт, а пасля прыхільнік Саюза левых дэмакратаў, які адразу пачаў мяне лаяць за раскольніцтва... Болей »
Беларусь магла б быць даволі атракцыйнай краінай для турызму, асабліва суседнім народам. Чыстыя азёры на поўначы краіны, ціхія мястэчкі на Панямонні ці маляўнічыя краявіды над Прыпяццю маглі б задаволіць шмат якіх замежнікаў. Але перш за ўсё цана паслуг у беларускіх курортах несумненна найніжэйшая ў... Болей »
Пасля апошняй сустрэчы ў Маскве прзідэнтаў Беларусі і Расіі, Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, беларуская ўлада і апазіцыя ўпершыню выйшлі разам бараніць суверэнітэт краіны. Газеты, радыё і тэлебачанне, кантраляваныя рэжымам Лукашэнкі, некалькі дзён карысталіся падобнай рыторыкай, што і апазіцыя.... Болей »
Падчас мінаючых канікулаў была нагода праехаць Польшчу двойчы — з поўначы на поўдзень і з усходу на захад. Пасля гэтага падарожжа я пераканаўся, што падзел Польшчы на часткі „А” і „Б” зусім памылковы і на практыцы яго няма. Цалкам рэальныя і жывыя аднак межы, якія алюстроўваюць зону уплываў Раманавых... Болей »
Мікола Маркевіч, галоўны рэдактар гродзенскай „Пагоні” — паўтара года абмежавання свабоды. Павел Мажэйка, журналіст газеты — год. Такая цана „распаўсюджвання хлуслівых вестак і абразы гонару прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. — Не было ніякага паклёпу, не падаваліся ніякія непраўдзівыя факты, было толькі... Болей »
Спякотныя дні ліпеня проста прымушалі ўцякаць з хаты, дзе пры адчыненых вокнах тэмпература не сыходзіла ніжэй 30 градусаў. Парусот метраў ад маёй вуліцы знаходзіцца Дайлідскае вадасховішча, якое прыцягвае летам тысячы жыхароў Беластока, жадаючых ахаладзіцца ў яго зялёнай і мутной вадзе. Пляж здалёку... Болей »
Украінцы ў Бельску ці Беластоку не з’явіліся ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя, як здаецца некаторым беларускім дзеячам, але нямецкія і польскія вучоныя іх прысутнасць на гэтай тэрыторыі заўважылі ўжо падчас першай сусветнай вайны і ў трыццатыя гады. У 1933 г. вядомы спецыяліст па справах нацыянальных... Болей »
Калі ў Польшчы мяняліся цэны, якія вызначаліся дзяржаўнай адміністрацыяй, найчасцей абазначала гэта рух толькі ў адным напрамку — іх павышэння. Кожнае паведамленне пра новыя цэны электраэнергіі, газу, вады, тэлекамунікацыйных паслуг інфармавала, што ўзрастаюць яны на адпаведны працэнт і што грамадзяне... Болей »