- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
У днях 9-10 ліпеня Белąрускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісменнікаў і яшчэ некалькі навуковых і грамадскіх арагнізацыяў ладзілі канфэрэнцыю, прысвечаную разнастайнасці моў і культур у кантэксце глабалізацыі. Пры нагодзе арганізаваны быў таксама круглы стол для абмеркавання ўплыву тэрарызму і змагання... Болей »
Беларускай службе V Праграмы Польскага радыё (Радыё Палёнія) пагражае закрыццё. Заявілі аб гэтым 28 чэрвеня Польскае радыё і Бі-бі-сі, спасылаючыся на выказванне міністра замежных спраў Владзімежа Цімашэвіча, які на падставе інфармацыі дыппрадстаўніцтваў сцвердзіў, што ў свеце найбольшай папулярнасцю... Болей »
Паглядзеўшы пару дзесяткаў трансляцый футбольных матчаў з чэмпіянату свету ў Карэі і Японіі, прачытаўшы сотні каментараў у газетах, прыйшоў я да вываду, што гэтая галіна спорту дасканала заступае народам патрэбу змагання з прымяненнем мілітарных сродкаў. Радасць ад перамогі, якую бачылася на вуліцах... Болей »
За абразу гонару прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі галоўны рэдактар апазіцыйнай газеты „Пагоня” Мікола Маркевіч атрымаў два з паловай, а журналіст Павел Мажэйка — два гады зняволення. Абразай гонару прэзідэнта суд палічыў пастаўленае Мажэйкам пытанне, ці ў нармальнай краіне прэзідэнтам можа быць чалавек... Болей »
У міжваенны перыяд у межах Польшчы пражывала каля 35 працэнтаў грамадзян няпольскай нацыянальнасці. Адносіны дзяржавы да нацыянальных меншасцей не былі найлепшымі, пра што сведчаць іх скаргі ў Лігу нацый. Гэта міжнародная арганізацыя з сядзібай у Жэневе разглядала спачатку ці пастаўленыя закіды абгрунтаваныя... Болей »
Нараканні беларускага люду на свой лёс маюць вялікую традыцыю. Рэдка здаралася ў гісторыі беларусаў, што самі браліся вырашаць свае праблемы — будаваць дзяржаву, школы, арганізацыі, кааператывы і г.д. У дваццатым стагоддзі толькі тыя грамадствы, якія адчувалі супольнасць нацыянальных інтарэсаў маглі... Болей »
У апошні дзень траўня ў цэнтры Варшавы, у сярэдзіне дня, пару соцень чалавек маглі непасрэдна паглядзець рэпліку славутага фільма „Бацька хросны”. Герояў гэтым разам не ігралі акцёры, а звычайныя мафіёзі, якія стралялі сапраўднымі патронамі. Сапраўдныя былі таксама іх ахвяры — двух забітых чалавек і... Болей »
У Польшчы, паводле афіцыйных даных, зафіксавана больш за 3 мільёны беспрацоўных. Такая колькасць людзей знаходзіцца на спісках шукаючых працу. Калі аднак бліжэй прыглянуцца гэтай праблеме, тады нават прыблізна немагчыма акрэсліць колькі з гэтай трохмільённай арміі людзей шукае працу ў сапраўднасці. Калі... Болей »
Заўсёды пасля 1989 г., калі посткамуністы з СЛД вярталіся да ўлады, іх палітычныя апаненты заяўлялі, што ствараецца ПНР-біс. Малодшым чытачам „Нівы” хачу паясніць, што ПНР гэта скарочаная назва польскай дзяржавы, якая існавала ў 1944-1989 гадах — Польскай Народнай Рэспублікі. Паводле майго глыбокага... Болей »
У некаторых кварталах Беластока, мястэчках і вёсках Падляшскага ваяводства з’явіліся першыя рахмістры, якія пачалі дамаўляцца з жыхарамі на размову, падчас якой трэба будзе выявіць чыноўніку амаль усё пра сябе, сваю сям’ю і маёмасць. Некаторыя з пару дзесяткаў пытанняў кранаюць нацыянальныя справы. Апрача... Болей »