- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Калі пішу гэты фельетон, у сродках масавай інфармацыі і пры дапамозе плакатаў вядзецца інтэнсіўная прапаганда ў падтрымку двух падобных мерапрыемстваў культурна-рэлігійнага характару — Фестывалю царкоўнай музыкі і Дзён царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы. Ад дваццаці гадоў праводзіўся толькі Фестываль, які арганізаваў... Болей »
У апошніх гадах штораз часцей кніжкі, а асабліва энцыклапедыі, выпускаюцца ў электроннай форме. Кружэлка займае няшмат месца, а патрэбную інфармацыю можна знайсці вельмі хутка, перапісаць на дыскету, надрукаваць ці карыстацца ёю ў яшчэ іншай выгаднай форме. Нядаўна з’явілася ў продажы Encyklopedia multimedialna... Болей »
У днях 18-19 красавіка Жэшаўскі і Люблінскі аддзелы Інстытута нацыянальнай памяці ладзілі ў Красічыне канферэнцыю, прысвечаную Акцыі „Вісла”. Хаця ўжо ўзнікла даволі багатая літаратура аб перасяленні ў 1947 годзе амаль 140 тысяч украінцаў з Жэшаўскага, Люблінскага і Кракаўскага ваяводстваў на паўночна-заходнія... Болей »
Яшчэ год таму здавалася, што салідарнікі, будучы пры ўладзе, паказалі ўсе магчымыя адмоўныя прыкметы, якімі могуць вылучацца людзі ўлады. Аказалася, што не менш здольныя ў гэтым плане хлопцы Лешка Мілера з Саюза левых дэмакратаў, якія пасля мінулагодніх выбараў неадкладна замянілі каманду Марыяна Кшаклеўскага.... Болей »
Ад дзесяці гадоў палітычная вясна ў Беларусі пачынаецца 25 сакавіка. Два тыдні пасля гэтай даты, калі я пабываў у Мінску, вяліся там яшчэ жывыя дыскусіі наконт тактыкі паасобных груповак, якія ў гэты дзень, кожная паасобку, арганізавалі шэсці, мітынгі і дэманстрацыі. Нішто не паказвае, што ў найбліжэйшае... Болей »
Пасля падпісання Рыжскага дагавору ў сакавіку 1921 г. больш за два мільёны беларусаў апынулася ў межах Польшчы. Ад пачатку існавання ІІ Рэчы Паспалітай варшаўскія ўлады прытрымліваліся канцэпцыі эндэцкага лагера вырашэння праблем славянскіх меншасцей. Эндэкі бачылі беларусаў як этнаграфічную масу, якая... Болей »
Агульна вядома, што пераважная большасць беларусаў з’яўляецца вернікамі праваслаўнага веравызнання, але веравызнанне ніколі не стала для беларусаў тым, чым для палякаў быў і ёсць каталіцызм, для рускіх праваслаўе, а для ўкраінцаў грэкакаталіцызм. Прайшоўшы ў Беластоку ці суседнім Гродне ўсе цэрквы падчас... Болей »
Слухаючы выказванні прадстаўнікоў беластоцкага беларускага люду наконт продажу зямлі грамадзянам краін Еўрасаюза заўсёды ў мяне складваецца ўражанне, што замест Радыё Рацыя, ці Радыё Беласток мне памылкова ўключылася Радыё Марыя ксяндза Рыдзыка з Торуні. Нашы сяляне, самаўрадаўцы і дзеячы рашуча заяўляюць... Болей »
Хаця дакладна невядома колькі людзей у свеце адзначае 25 Сакавіка як сваё нацыянальнае свята, але несумненна гэта большасць выхадцаў з Беларусі і знакамітая меншасць грамадзян сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гэтую дату лічыць святочным днём таксама пару соцень чалавек на Беласточчыне. Беластоцкія беларусы... Болей »
Тэрмін з савецкага слэнгу — нацмены — вельмі трапна адлюстроўваў адносіны бальшавікоў да нацыянальных меншасцей у расійскай камуністычнай імперыі. Праўда, лёс „нацменаў” быў трохі лепшы за нацдэмаў, але заўсёды былі яны аб’ектам маніпуляцыі. У Польшчы прыдумалі іншы варыянт палітыкі — улады прыкідваліся... Болей »