- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Падчас дзесятага Беларускага этнаграфічнага фестывалю «Культура на сходах музея», які 8 чэрвеня адбыўся на плошчы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, прэзентаваліся вырабы майстроў рукадзелля, можна было спрабаваць выканаць такія вырабы пад наглядам вопытных майстроў. Прагучала многа беларускіх... Болей »
Больш за трыццаць калектываў і асобных выканаўцаў выступілі 8 чэрвеня ў беластоцкім парку Плянты ў час сёлетняга дваццаць дзевятага Свята беларускай культуры. Кожны прадставіў адну песню. У гэтым годзе натоўпы гледачоў і слухачоў мелі магчымасць палюбавацца маладымі пераможцамі школьнага конкурсу «Беларуская... Болей »
Калі з мінулага асталіся ў нас дрэнныя ўспаміны, стараемся забыць пра іх. У былых вучняў Гайнаўскага белліцэя засталіся вельмі добрыя ўспаміны ад вучобы ў сваёй школе, аб чым заяўлялі падчас ІІІ З’езда выпускнікоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковай вучобай беларускай мове ў Гайнаўцы, што праходзіў... Болей »
Хто б мог падумаць, што ў ХХІ стагоддзі, у цэнтры Еўропы, хтосьці ўсур’ёз можа разважаць пра ўвядзенне прыгоннага права. А вось і сталася, у Беларусі. Увядзенне яго цалкам мажлівае ў галіне сельскай гаспадаркі. На стале Галоўнага ўжо ляжыць адпаведны дэкрэт і з прыемным нецярпеннем чакае, калі яго завізуе... Болей »
Падчас сёлетняга гайнаўскага фестывалю, які праходзіў пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага і па блаславенстве мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы, выступілі 24 конкурсныя выканаўцы і 2 мінулагоднія лаўрэаты ў час інаўгурацыйнага канцэрта — хор Кафедры св. Марыі Магдаліны... Болей »
Мікалай Мантур: — (Смех). Збольшага, так. Ні для каго не сакрэт, што некалькі тысяч жыхароў нашага павета там жыве. Не толькі ў Бруселі, але і ва ўсёй Бельгіі. Калі я стану еўрадэпутатам, маім намерам будзе служыць ім як найлепшым чынам, як гэта будзе магчыма. Лепш за ўсё было б, каб адкрыць парламенцкае... Болей »
Асфальтавая шаша — цуд цывілізацыі. Я ішоў такім шляхам у Нарву. Міналі мяне разагнаныя аўтамабілі, на здзіўленне, некаторыя з іх прыпыняліся і прапанавалі пад’ехаць з імі. Мілы гэта і бясцэнны жэст у час напышлівай спешкі і бяздушнасці! Я, аднак, не ішоў для чагосьці, кудысьці, кіравала мною толькі... Болей »
Размова з Яўгенам Сачко, дырэктарам Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Анатолем Ахрыцюком, старшынёй управы аргкамітэта ІІІ З’езда выпускнікоў Гайнаўскага белліцэя, былым бургамістрам Гайнаўкі. — Дзейнасць Гайнаўскага белліцэя лічыцца з 1949 года, калі была... Болей »
Упершыню за больш чым трыццацігадовую гісторыю прэстыжных Варшаўскіх тэатральных сустрэч выступіў на іх беластоцкі Драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі. А гэта дзякуючы «Антыгоне», прэм’еры якой у пачатку верасня мінулага года на плошчы ў Крынках, а праз тры тыдні насупраць каталіцкай кафедры ў Беластоку... Болей »
Трансгранічнае Радыё Рацыя, якое вяшчае з Беластока, ужо ад года працуе пад кіраўніцтвам новага праграмнага дырэктара. Як змяняецца беларуская радыёстанцыя? Чым прываблівае слухачоў? З адным з найбольш вопытных беларускіх радыёжурналістаў, цяперашнім праграмным дырэктарам Радыё Рацыя Юркам Ляшчынскім... Болей »