- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Ніва — штотыднёвая газэта, што выдаецца беларускай меншасьцю ў Польшчы. Газэта была заснаваная ў 1956 годзе ў Беластоку Беларускім грамадзка-культурным таварыствам. Газэта сталася важным чыньнікам яднаньня беларускага насельніцтва ў раёнах, перададзеных Сталінам Польшчы ў 1944 годзе. «Ніве» давялося... Болей »

У своеасаблівы юбілей 20-годдзя прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі — 10 ліпеня ў Варшаве гасціў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, прысуджаны да 4,5 года папраўчай калоніі строгага рэжыму, выпушчаны адтуль у чэрвені, пасля 1050 дзён палону. Ён сустрэўся, між іншым, з прадстаўнікамі... Болей »
Упарты нівец Янка Целушэцкі. У штогадовым плебісцыце на найлепшага земляроба і солтыса на Падляшшы, які праводзіць папулярная беластоцкая штодзёнка „Gazeta Współczesna” Янка Целушэцкі — солтыс Новага Ляўкова Нараўчанскай гміны прымаў удзел ужо другі раз. Два гады таму апынуўся ён у першай пяцёрцы сярод... Болей »
Сёлетняе святкаванне купальскай ночы ў Залуках было ўнікальным не толькі з за таямніцы, якую яна хавае, але і таму, што адзначалася пятнаццатая гадавіна тутэйшага калектыву «Каліна». Былі віншаванні і падарункі, а Янка Карповіч з капэлы «Хутар» прачытаў верш Анатоля Парэмсбкага, які закончаны словамі:... Болей »
Бабы як бабы, сваё ведаюць. І яны ведаюць больш, чым здаецца мужыкам. І менавіта таму, што ім здаецца, а кожны мужык павінен ведаць, ад юнацкага ўзросту, што за праславутай балбатнёй жанчын ляжыць — значна больш магутная, чым маўклівасць мужчын — уласцівая чалавечай прыродзе агрэсія — яны пагарджаюць... Болей »