- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
У многіх гарадах Польшчы ад Варшавы па Катавіцы і Шчэцін святкавалі ў гэтым годзе Дзень Волі, то-бок, 96 гадавіну стварэння першай незалежнай беларускай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі. У Беластоку святкаванне адбылося ў поўным з берагамі клубе «Змена клімату». З канцэртам выступіў папулярны... Болей »
У Чыжоўскай гміне ўзняўся пратэст супраць будовы ветравых электрастанцый, якія маюць быць размешчаны, між іншым, непадалёк ад вёсак Чыжы і Збуч. Планы будовы ветравых станцый, якія мелі б пастаўляць электраэнергію, існуюць ужо некалькі гадоў, але для іх ажыццяўлення трэба шмат дазволаў і працэс іх атрымання... Болей »
У Чыжоўскай гміне ўзняўся пратэст супраць будовы ветравых электрастанцый, якія маюць быць размешчаны, між іншым, непадалёк ад вёсак Чыжы і Збуч. Планы будовы ветравых станцый, якія мелі б пастаўляць электраэнергію, існуюць ужо некалькі гадоў, але для іх ажыццяўлення трэба шмат дазволаў і працэс іх атрымання... Болей »
Дваццаць шэсць калектываў выступілі на ўрачыстым галаканцэрце ХХІ Фестывалю беларускай песні. Спецыяльным госцем быў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча, члены якога прадставілі вакальны, інструментальны і танцавальны рэпертуар і былі з энтузіязмам прыняты гледачамі... Болей »
Аб новых прынцыпах прызначэння датацый для нацыянальных і этнічных меншасцей у будучым годзе, новым падзеле выбарчых акруг у Падляшскім ваяводстве перад восеньскімі самаўрадавымі выбарамі, а таксама аб пераследзе злачынстваў на расісцкай і ксенафобнай глебе паліцыяй і пракуратурай ішла размова ў час... Болей »
Пяцьсот пяцьдзесят выканаўцаў, якія прадставілі дзевяноста песень, выступіла ў гэтым годзе ў час надзвычай эфектыўна арганізаваных цэнтральных элімінацый XXI Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня» (як конкурс гэта 45 выданне). У зале Падляшскай оперы і філармоніі ацэньвала ўдзельнікаў журы з пяці... Болей »
— Беларусы, як ніякая іншая меншасць, канструктыўна і творча ўдзельнічалі ў стварэнні дакумента, — сказаў Дабеслаў Жэмянеўскі, начальнік аддзела нацыянальных і этнічных меншасцей Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. — Вы паказалі, што нягледзячы на існаванне розных арганізацый, якія займаюцца рознымі... Болей »
Сакрат Яновіч: — Я думаю, што я — літаратар. Я хачу быць літаратарам, я ім з’яўляюся і цвёрда пастанавіў, што ім буду. Палітыка гэта мая прыгода. Палітыка гэта нешта такое, што ўварвалася ў маё жыццё недзе скажам дзесяць гадоў таму назад, мо і раней трохі, і я быў прымушаны займацца палітыкай, прымусілі... Болей »
У ІХ выпуску конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» імя Віктара Волкава, які ладзіць Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, прыняло ўдзел 70 асоб з Падляшша і іншых рэгіёнаў краіны. З ліку дасланых амаль 240 фатаграфій былі выбраны лепшыя і яны прэзентуюцца на конкурснай выставе ў Гайнаўскім белмузеі.... Болей »
Цэнтр прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы пачаў арганізаваць сустрэчы з цыкла «Людзі і масмедыі». 24 студзеня госцем цэнтра быў журналіст і беларускі дзеяч Яўген Вапа, галоўны рэдактар нашага тыднёвіка «Ніва» і старшыня ўправы Радыё Рацыя. Нягледзячы на марознае надвор’е, на спатканне прыбылі жыхары... Болей »