- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Канферэнцыя, арганізаваная 20-21 верасня ў Беластоку Беларускім гістарычным таварыствам, мела на мэце асвятліць працэс змагання за беларускую дзяржаўнасць у ХХ стагоддзі. Як падкрэслівалі гісторыкі з Беларусі, у іх, на Бацькаўшчыне, публічнае разважанне на такую тэму пакуль што немагчымае. Улады, якія... Болей »
Вынік прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы выклікаў новы палітычны землятрус. Рассыпаецца Акцыя выбарчая „Салідарнасць”. Нацыянал-хрысціяне і кансерватыўныя лібералы дамагаюцца адстаўкі Кшаклеўскага. Набліжаюцца парламенцкія выбары і ўсе салідарніцкія дзеячы разумеюць, што пад кіраўніцтвам прафсаюзнага лідэра... Болей »
Выбары прэзідэнта Польшчы паказалі, што ніводнаму палітыку нельга, нават калі мае ён падтрымку Каталіцкага касцёла, ігнараваць грамадства. Большасць тых, што аддалі свой голас за Аляксандра Кваснеўскага, так у сапраўднасці галасавала супраць Мар’яна Кшаклеўскага. Несумненна, найбольшым саюзнікам Кваснеўскага... Болей »
Гаварыць адным голасам. Размова з паслом Сейма Рэчы Паспалітай Сяргеем ПЛЕВАМ. — У апошні час многа шуму ў Польшчы выклікаў праект закона аб раздзяржаўленні кватэр і зямлі, г.зв. ustawa uwlaszczeniowa. Вам, спадар пасол, як члену сеймавай Камісіі п.с. будаўніцтва, да таго ж сялянскага роду, гэтая праблема... Болей »
Пад Комплексам прафесійных школ у Гайнаўцы зараілася ад паноў у блакітных кашулях і рабых палявых формах. Вялізная нямецкая аўчарка нервова кідалася між дзверкамі цеснага паліцыйнага „Фіата”; яе нудная морда ажыўлялася крыху, калі ўбачыла дзяцей. А дзяцей, моладзі таксама не было мала сярод чакаючых... Болей »
Найчасцей пішам пра юбілеі людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, змагаліся за незалежнасць Бацькаўшчыны і вызваленне народа ад чужога прыгнёту. Аднак у гісторыі Беларусі было таксама шмат асоб, якіх цяжка нават залічыць да чалавечага гатунку. Несумненна такім быў Лаўрэнцій... Болей »
Зараз пасля смерці Ежы Гедройца ўсе сродкі масавай інфармацыі ў Польшчы прадставілі кароткую біяграфію славутага рэдактара парыжскай „Культуры”. Усе пачыналі інфармацыю з таго, што нарадзіўся ён 27 ліпеня 1906 г. у нейкім Minsku Litewskim. Гаворка ідзе пра Мінск, які сёння з’яўляецца сталіцай Беларусі.... Болей »
Мінула 120 гадоў з дня нараджэння і 45 з дня смерці нашага вялікага земляка Івана Краскоўскага. У „Ніве” пісалі пра яго Мікола Гайдук і Алег Латышонак. Сёння з нагоды юбілею яго нараджэння варта ўспомніць імя выдатнага чалавека, якога выдала Беластоцкая зямля. Нарадзіўся ён 26 чэрвеня 1880 г. у Дубічах-Царкоўных... Болей »
Напярэдадні новага навучальнага года ў Гродне на плошчы Леніна, насупраць гарадскога выканаўчага камітэта распачаў сваю працу так званы школьны базар. У расстаўленых перад велізарным помнікам правадыру камуністаў Леніну гандлёвых палатках прадаюцца сшыткі, дзённікі, атласы, падручнікі, карацей усё, што... Болей »
Праваслаўная царква ў Польшчы святкаванні 2000-годдзя хрысціянства сумясціла са святам Праабражэння Гасподняга, якое адзначалася на Святой Гары Грабарцы 18 і 19 жніўня г.г. Па ініцыятыве мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы 2000-гадовы юбілей быў спалучаны з атрыманнем копіі цудатворнай іконы... Болей »