- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Галоўнай палітычнай тэмай на Беларусі зараз з’яўляюцца будучыя выбары ў лукашэнкаўскую „палату”, ці як гавораць улады — у „парламент”. Апошнім вельмі хочацца, каб выбары былі прызнаны легітымнымі цывілізаваным светам, і як наступства гэтаму быў прызнаны „парламент” і ўсе рашэнні ім прынятыя. Для гэтага... Болей »
Мінае 110 гадавіна з дня нараджэння Міхася Арла, паэта і публіцыста, якому вайна не дазволіла поўнасцю праявіць літаратурны талент. Нарадзіўся ён у Гарадку Беластоцкага павета і ў сапраўднасці называўся Сцяпан Пятэльскі. Міхась Арол гэта яго літаратурны псеўданім. У Гарадку, дарэчы, ушаноўваюць памяць... Болей »
28 ліпеня адкрыццём могільніка ў Катыні палякі ўшанавалі памяць сваіх афіцэраў, памардаваных саветамі ў 1940 г. Беларусаў-афіцэраў у польскай арміі было няшмат. Улады ІІ Рэчы Паспалітай вялі палітыку, якая абмяжоўвала непалякам доступ да працы ў адміністрацыі, паліцыі і арміі. Таму і сярод расстраляных... Болей »
Нядаўна ў Беластоку адзін з лідэраў аб’яднанай беларускай апазіцыі заявіў: „Мы не змагаемся за ўладу, а толькі за дэмакратыю. Мы не хочам адхіліць Лукашэнку ад улады, а толькі каб прывярнуў ён дэмакратыю”. Пра такую апазіцыю мог бы марыць кожны дыктатар, а нават дэмакрат, якому пэўная частка цела хутка... Болей »
Поўным махам ідзе выбарчая кампанія кандыдатаў на пост прэзідэнта Польшчы. Перад камерамі тэлебачання кандыдаты з вялікім запалам змагаюцца за шчасце люду, якім хочуць кіраваць. Па тэлебачанні можна даведацца колькі знакамітых людзей дзень і ноч думае пра будучыню грамадзян гэтай краіны. Так сама было... Болей »
Здавалася, што там, дзе былі беларускія вёскі, праз пару гадоў астануцца толькі кусты і рэшткі комінаў. Яшчэ нядаўна той, хто навучыўся чытаць і пісаць, уцякаў у горад быццам бы яго мясцовасць мела заліць Семяноўскае вадасховішча. На вёсках аставаліся амаль выключна пенсіянеры, п’яніцы і жыццёвыя няўдачнікі.... Болей »
Сярод мінскай інтэлігенцыі з’явілася новая назва Беларусі — Шурдыстан. Унутраная палітычная сістэма, метады кіравання дзяржавай і ўрадавая прапаганда ўчынілі Беларусь падобную да такіх краін як Кіргізстан, Узбекістан, Туркменістан. Лукашэнкаўскі рэжым, дэманстратыўна адкідаючы рэфармаванне дзяржавы паводле... Болей »
3 ліпеня афіцыйны Мінск адзначыў Дзень незалежнасці Беларусі. Гэтага дня 1944 г. савецкія войскі вызвалілі Мінск ад нямецкіх акупантаў. Вяртанне на Беларусь савецкай сталінскай улады ад чатырох гадоў стала сімвалам незалежнасці Беларусі. Ініцыятарам устанаўлення гэтай даты як Дня Незалежнасці быў Аляксандр... Болей »
Другі год рэалізуецца рэформа аховы здароўя і надалей ніхто не ведае дзеля чаго ажыццяўляецца эксперымент, які большасць грамадзян пазбавіў доступу да лекара. Шмат пацыентаў, якім чыноўнікі адабралі грошы не пытаючы ў іх згоды і абяцаючы дармовыя медыцынскія паслугі, не ператрывала шаленства, якое адбываецца... Болей »
22 чэрвеня мінула 59 гадоў з дня, калі войскі гітлераўскай Нямеччыны заатакавалі Савецкі Саюз, адкрываючы найбольш крывавы фронт ІІ сусветнай вайны. Немцы, якія ад двух гадоў змагаліся ўжо за панаванне ў заходняй і сярэдняй Еўропе, вырашылі, у неспрыяльных для іх мілітарных умовах, падпарадкаваць сабе... Болей »