- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Семдзесят гадоў таму новы год у Савецкай Беларусі пачаўся ад арыштаў найбольш выдатных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты. Ад паловы 1930 г. вяліся допыты камісарамі Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (ДПУ) беларускіх пісьменнікаў, вучоных, палітыкаў. Пасля васьмі гадоў беларусізацыі грамадскага... Болей »
Пры канцы снежня выйшаў з друку „Беларускі каляндар”* на 2001 год. Гэта традыцыйнае штогадовае выданне Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Яго рэдактарам, як і некалькіх мінулагодніх штогоднікаў, з’яўляецца Уладзімір Юзвюк. Сёлетні „Каляндар” нічым асабліва не адрозніваецца... Болей »
Калі канчалася першае тысячагоддзе пасля нараджэння Хрыстова, у непісьменнай наогул тады Еўропе людзі жылі ў перакананні, што нешта неўзабаве здарыцца. Чакалі найгоршага, хаця як хрысціяне павінны верыць, што ўсё, што магло б змяніцца па волі Сіл Нябесных, павінна прынесці ім вызваленне ад зямных пакут.... Болей »
У днях 5-6 снежня 2000 года ў Мінску праходзіла другая сесія ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў. Арганізатарам, як заўсёды, была Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, якую ўзначальвае прафесар Адам Мальдзіс. Сёлетні Кангрэс адбываўся пад патранатам ЮНЕСКА і прымала ў ім удзел каля двухсот вучоных з... Болей »
Ліст 14 прадстаўнікоў беларускіх і праваслаўных арганізацый да найвышэйшых улад Польшчы, пакуль што, выклікаў толькі зацікаўленне беластоцкіх журналістаў і палітыкаў. Журналісты, вядома, пакарысталіся гарачай тэмай, каб прыцягнуць да сваіх сродкаў масавай інфармацыі ўвагу чытачоў, слухачоў і тэлегледачоў.... Болей »
24 лістапада г.г. у арлянскай школе было шматлюдна і святочна. Прычынай гэтаму стала падвядзенне вынікаў конкурсу „Наш клас”, пераможцам якога стала мясцовая Пачатковая школа. Конкурс арганізавалі Беларускі саюз і рэдакцыя „Нівы”, а персанальна над ходам конкурсу сачыла рэдактар „Зоркі” Ганна Кандрацюк-Свярубская.... Болей »
Ад 18 лістапада беластоцкія сродкі масавай інфармацыі займаюцца справай пратэсту супраць дыскрымінацыі праваслаўных і беларусаў Беласточчыны, які напісалі прэзідэнту РП, прэм’ер-міністру, маршалкам Сейма і Сената прадстаўнікі праваслаўных і беларускіх арганізацый. Пакуль змест дакумента не быў вядомы... Болей »
Восенню 1920 года польска-савецкая вайна набліжалася да канца. У Мінску і Рызе вяліся мірныя перагаворы. Палякі і рускія дагаварваліся наконт падзелу Беларусі. У сталіцы Літвы Коўне дзейнічаў эміграцыйны ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўзначальваў Вацлаў Ластоўскі. У Варшаве існаваў Беларускі... Болей »
укашэнкаўскія сродкі масавай інфармацыі шмат увагі прысвяцілі паездцы свайго ідала ў Лівію. Асабліва цікава гэты візіт прадстаўляўся ў тэлебачанні. Як вядома грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць глядзець толькі адзін канал свайго, нібыта беларускага, тэлебачання, у якім палову часу навін займаюць прамовы... Болей »
28-29 кастрычніка ў Бельскім доме культуры праходзіў фестываль беларускай спяванай паэзіі і акцёрскай песні „Бардаўская восень-2000”. Арганізатарам VII выпуску фестывалю быў Звяз беларускай моладзі. Фінансава ўспамаглі імпрэзу Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны РП, Управа горада Бельска-Падляшскага... Болей »