- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Вясною 1918 года пра незалежнасць пачалі думаць народы, эліты якіх раней марылі толькі пра культурную аўтаномію ў межах Расіі. Апрача палякаў да І сусветнай вайны ніводзін са звыш ста народаў Імперыі Раманавых не праяўляў імкненняў да незалежнасці. Латышскія ці эстонскія эліты з-за канфлікту з пражываючымі... Болей »
Семдзесят гадоў таму, 18 сакавіка, у сталіцы Латвіі Рызе палякі і бальшавікі, якія тады кіравалі Расіяй, падпісалі пакт і ў выніку падзялілі Беларусь на зоны савецкіх і польскіх уплываў. Сталася гэта пасля двухгадовай вайны, якая мела ўсе прыкметы каланіяльнага канфлікту. Абодва бакі задаволіліся кампрамісам... Болей »
Хаця не вызначана яшчэ дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, аднак мінскае тэлебачанне вядзе ўжо вострую кампанію дыскрэдытацыі патэнцыяльных канкурэнтаў Лукашэнкі. Сам прэзідэнт з’яўляецца таксама ўдзельнікам гэтай прапагандысцкай акцыі. Калі ўспамінае пра апазіцыю, заўсёды гаворыць „радыкальная апазіцыя”... Болей »
Шмат жалю над лёсам Бацькаўшчыны, беларускага народа, культуры, нацыянальнай мовы выліваюць беларускія інтэлектуальныя эліты. Але не ўсе ў Рэспубліцы Беларусь наракаюць. У рэжымных сродках масавай інфармацыі свет выглядае зусім інакш — прэзідэнт „руководит”, людзі культуры пішуць вершы і спяваюць песні... Болей »
Святкаванне Дня святога Валянціна ў Беларусі мае палітычную адметнасць. З 1997 года Малады Фронт ладзіць акцыі, на якіх моладзь выказвае свае патрабаванні ў адрас правячага рэжыму. Амаль заўсёды гэта канчаецца сутыкненнямі з міліцыяй, збіццём удзельнікаў, арыштамі і штрафамі. Сёлета 14 лютага ў Мінску... Болей »
Наш непераўзыдзены следапыт — так запамятаўся Мацей Канапацкі з працы ў „Ніве” яе галоўнаму рэдактару Георгію Валкавыцкаму. Дарэчы, пачынаў працу як магістр рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Працуючы ў Польскім прэсавым агенцтве ў Варшаве, пісаў магістэрскую працу ў прафесар Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай... Болей »
Набліжаецца да канца тэрмін паўнамоцтваў Сейма і Сената Польшчы. У гэтым годзе чакаюць нас парламенцкія выбары. Праўдападобна адбудуцца яны восенню, але ўсе палітычныя арганізацыі ўжо пачалі гонкі да пасольскіх і сенатарскіх крэслаў. Пару соцень знакамітасцей польскай палітыкі ўжо нават не ўяўляе cваёй... Болей »
Няраз на старонках „Нівы” я меў нагоду пісаць пра адраджэнне беларускай гістарыяграфіі. Нягледзячы на неспрыяльныя палітычныя ўмовы, пашыраецца кола даследчыкаў мінуўшчыны, адкідаючых той спосаб апісвання і інтэрпрэтацыі гістарычных фактаў, які акурат пажаданы пануючай наменклатурай. Узнікае штораз больш... Болей »
Хаця ў беларускіх кнігарнях цяжка знайсці літаратуру па айчыннай гісторыі, аднак, не абазначае гэта, што яе зусім няма. Наадварот, сотні афіцыйных і неафіцыйных выдавецтваў выпускаюць там дзесяткі тысяч кніжак, якія перадаюцца з рук у рукі, абмінаючы ўсе структуры дзяржаўнага распаўсюджвання. Такім чынам... Болей »
У гэтым годзе на Каляды пашанцавала ўсім лянівым і хворым праваслаўнага веравызнання. Не выходзячы з хаты маглі яны, седзячы каля тэлевізараў, удзельнічаць у святочнай вячэрні. Царкоўная ўрачыстасць, якая здымалася Беластоцкім тэлебачаннем раніцай у саборы св. Мікалая ў Беластоку, вечарам прэзентавалася... Болей »