- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
У вёсцы Новаберазова маладых гаспадароў мала. Самую вялікую частку жыхароў складаюць пенсіянеры. Некаторыя дамы пустуюць. Ева Мароз-Кэчынская разам са сваім мужам Андрэем пераўтварае бацькаву хату і гаспадарчыя будынкі ў Новаберазове ў музейныя аб’екты. Нядаўна яны закончылі першы этап рамонтных работ... Болей »
— Лёгкія былі сёлетнія тэмы, — заявіла Аліна Лісіцкая, выйшаўшы з пісьмовага матуральнага экзамену па беларускай мове. Згодны з ёю былі іншыя выпускнікі Гайнаўскага белліцэя, якія пісалі пра творчасць любімых пісьменнікаў: Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і Янкі Купалы. У Комплексе школ з дадатковым... Болей »
Восенню гэтага года ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары, а ў Беларусі — прэзідэнцкія. Хаця абедзве палітычныя падзеі адбудуцца ў розных краінах і палітычных сістэмах, грамадзянам Польшчы і Беларусі спадарожнічае падобнае палітычнае самаадчуванне, што іх вынік ужо вядомы. У Польшчы, дзе ў дэмакратычнасці... Болей »
1 мая Аляксандры Бергман споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння. Юбілей прыгожы, бо мала каму суджана так доўга жыць, прытым амаль увесь час у ХХ стагоддзі, якое асабліва непрыхільным аказалася для яўрэяў. Ім у мінулым стагоддзі прыйшлося перажыць галакост — амаль татальнае знішчэнне нацыі. Аляксандры... Болей »
Пачатак мая здаўна атаясамліваецца з вялікім святкаваннем. Аднак урачысты настрой у гэты час з’яўляецца зусім не з-за сапраўднага прыходу вясны, калі прырода поўным голасам заяўляе аб сваёй прыгажосці. Чалавек жыве сваімі штучнымі катэгорыямі і найчасцей святкуе гадавіну перамог сваіх плямёнаў над іншымі... Болей »
Ад 15 гадоў Беларусь жыве ў цяні катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 26 красавіка 1986 года выбух рэактара ў суседняй савецкай рэспубліцы паказаў, што вялікая сучасная тэхніка ў руках ігнарантаў можа быць таксама небяспечнай як ядзерная зброя ў распараджэнні шаленцаў. Амаль 70 працэнтаў... Болей »
Кожны чалавек, які ў Польшчы хадзіў у школу, закончыў адукацыю з перакананнем, што палякі — самая талерантная нацыя ў Еўропе. Настаўнікі гісторыі гаварылі, напрыклад, што калі ў ХVI стагоддзі ў заходняй Еўропе ішла вайна паміж пратэстантамі і католікамі, у Рэчы Паспалітай побач сябе мірна жылі мусульмане... Болей »
Другая вывазка скончылася нам пад Беластокам. Дзядзькоў пасялілі ў апушчаных яўрэйскіх хатах у Міхалове. Тады мясцовыя жыхары называлі мястэчка Нізбодкай. Нашу і мамінай сястры сем’і завезлі ў вёску Баршчэва. Маму і нас, чацвёра дзяцей, пасялілі ў адной хаце, дзе было ўжо чацвярых дамачадцаў, а дзядзьку... Болей »
Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя назначылі пачатак святкавання 25 Сакавіка на 14 гадзін. Першыя групкі моладзі з бел-чырвона-белымі сцягамі пачалі збірацца на Юбілейнай плошчы ўжо гадзіну раней. Разам з імі з’явілася і міліцыя. Была зачынена станцыя метро Фрунзенская і пераходы на плошчу.... Болей »
Ранняе святкаванне Святкаванне 25 Сакавіка ў Беластоку, якое арганізавала Беларускае аб’яднанне студэнтаў, мела афіцыйны і адначасова сямейны характар. Пачалося яно ў 9 гадзін раніцы ў кавярні „Тэхнічная” ў будынку Галоўнай тэхнічнай арганізацыі (NOT). Нягледзячы на раннюю гадзіну і змену часу з зімовага... Болей »