- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
У другой палове ліпеня над Польшчай прайшлі навальніцы, у выніку якіх, як і чатыры гады таму, вада заліла палову краіны. Разам з прыходам дэмакратыі заўсёды, калі толькі восенню маюць адбыцца парламенцкія выбары, летам неба пачынае плакаць і становіцца так мокра, што людзям вада вокнамі ў хаты ўліваецца.... Болей »
У адрозненні ад рэдакцыйных калегаў на сёлетняе „Басовішча” я паехаў не дзеля музыкі, але па звычайнай цікаўнасці пабачыць як выглядае свет альтэрнатыўнай культуры, беларускі Яроцін. У плынях сучаснай авангарднай музыкі зусім не разбіраюся, таму маю ўвагу прыцягвала перш за ўсё спантаннасць тэатральных... Болей »
10 ліпеня 1994 года пасля другога тура выбараў прэзідэнтам Беларусі стаў Аляксандр Лукашэнка. Большасць грамадзян Беларусі галасавала на маладога тады палітыка ў надзеі, што створыць ён, як абяцаў, эканамічны дабрабыт, справядлівасць і верне ўладзе моцна паднішчаны трохгадовым кіраваннем дзяржавай Вячаславам... Болей »
У страшэнных канвульсіях зыходзіць салідарніцкі ўрад Ежы Бузка. Сваркам паміж партыйнымі дзеячамі і карупцыйным скандалам няма канца. Усе і ўсіх абвінавачваюць у ашуканстве, дзейнасці ў некарысць інтарэсам дзяржавы і грамадства. Спецслужбы змагаюцца з пракуратурай, міністэрства нацыянальнай абароны —... Болей »
У днях 17-30 чэрвеня г.г. Кафедра беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку правяла Міжнародную гуманітарную школу Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Арганізавана яна была ў рамках Цэнтра даследаванняў над антычнай традыцыяй Варшаўскага універсітэта. Удзельнічалі ў ёй маладыя навукоўцы з Беларусі, Польшчы... Болей »
Напярэдадні шасцідзесятай гадавіны нямецка-савецкай вайны беластоцкі Інстытут нацыянальнай памяці правёў канферэнцыю, якая мела вызначыць вобраз грамадстваў Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы ў час змены ўлады — у чэрвені і ліпені 1941 г. Палова выступленняў была прысвечана Беласточчыне. Тэма была выклікана... Болей »
У пачатку 1990-х гадоў, калі на ўсход ад Беласточчыны нараджалася беларуская дзяржаўнасць, заўважалася і ў нас нешта такое, што можна было б назваць адраджэннем беларускасці. Ствараліся новыя арганізацыі, а іх дзеячы ў сапраўднасці хацелі стварыць новы свет. Нават бэгэкатоўскія народныя фэсты, якія тады... Болей »
Першаіерарх Польскай аўтакефальнай Праваслаўнай царквы мітрапаліт Сава 8 чэрвеня 2001 г. атрымаў званне ганаровага доктара Беластоцкага універсітэта, на якім узначальвае Кафедру праваслаўнай тэалогіі. Гэта пятая асоба ўзнагароджаная ў такі спосаб беластоцкай вучэльняй. Перад ім ганаровае званне атрымалі... Болей »
У юбілейным ХХ Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі, які працягваўся з 27 мая па 3 чэрвеня г.г. у Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, прынялі ўдзел 30 хораў з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Славакіі, Балгарыі, Югаславіі, Македоніі, Румыніі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі і Літвы. Сёлета выступалі адны лаўрэаты... Болей »
Набліжаецца шасцідзесятая гадавіна нападу гітлераўскай Нямеччыны на Савецкі Саюз. З гэтай нагоды ў Беларусі запланаваны некалькі канферэнцый і навуковых сустрэч для абмеркавання падзеі, якая ў грамадстве рэспублікі ўсё яшчэ выклікае вялікія эмоцыі. Адна з такіх канферэнцый прайшла 25-26 траўня ў Мінску.... Болей »