- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
З вялікім аптымізмам мільёны людзей ва ўсім свеце віталі нядаўна новае тысячагоддзе. Першы год, які толькі што мінае, паказаў, што яго пачатак жыхарам нашай планеты не будзе ні ласкавы, ні шчодры. Гаспадарка ва ўсім свеце апынулася ў стадыі, якая напамінае канец дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, а... Болей »
Пабываючы ў канцы лістапада ў Магілёве на канферэнцыі, прысвечанай перыядызацыі гісторыі Беларусі, у выступленнях большасці калег з Рэспублікі Беларусь пачуў я тэзіс, што да падзелаў Рэчы Паспалітай беларусы жылі ў сваёй дзяржаве. Паўстанне Касцюшкі, лістападаўскае і студзеньскае паўстанні ўлічвалі яны... Болей »
На базе МГА „Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»” пачынае дзейнічаць Інфармацыйны цэнтр „Беларусь аб’яднаная”, асноўнай мэтай якога з’яўляецца наладжванне доўгатэрміновых партнёрскіх сувязей паміж беларускай дыяспарай і Беларуссю ў галіне культуры, эканомікі, навукі, адукацыі, прыцягненне магутнага... Болей »
У сувязі з закрыццём аўтамабільнага руху на памежным пераходзе ў Кузніцы-Беластоцкай выезд з Польшчы ў Беларусь і ў адваротным напрамку значна ўскладніўся. Асталася яшчэ чыгунка, але карыстацца гэтым сродкам транспарту могуць толькі мазахісты і людзі, якія вымушаны хутка перасячы мяжу. У невыносна брудным... Болей »
На пачатку дзевяностых гадоў, калі пачыналі ўзнікаць новыя беларускія арганізацыі, дзеячы Беларускага грамадска-культурнага таварыства падкрэслівалі, што толькі яны клапоцяцца пра лёс беларускай культуры і асветы. Усе астатнія арганізацыі бачыліся імі як вельмі падазроны элемент, інспіраваны неакрэсленымі... Болей »
Некалькі тыдняў таму афіцыйна аб’явілі, што падляшскім віцэ-ваядодам назначаны Ежы Паўяновіч. Не было б у гэтым ніякай сенсацыі, калі б журналісты не выявілі, што гэты чыноўнік — праваслаўнага веравызнання. Пасыпаліся каментарыі, што гэта кандыдат нацыянальных і рэлігійных меншасцей, што гэта форма падзякі... Болей »
Два месяцы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі амаль ніхто не сумняваецца ў легітымнасці ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Рэферэндум з лістапада 1996 г. і эксперыменты над канстытуцыяй прадоўжылі паўнамоцтвы Лукашэнкі на два гады, што дало апазіцыі падставы адмаўляць легітымнасць прэзідэнта. Міжнародная... Болей »
Кожны, хто прыслухоўваўся першым нарадам новага Сейма, не павінен наракаць на недахоп атракцыёнаў. Вядомыя прадстаўнікі палітычнага тэатра — Антоні Мацярэвіч, Габрыель Яноўскі, Зыгмунт Вжодак з Ligi Swietych Rodzin, Міхал Камінскі і Казімеж Уяздоўскі з Права і справядлівасці, Ян Марыя Ракіта з Грамадзянскай... Болей »
З 1995 года ў Кракаве вельмі актыўную дзейнасць вядзе Аб’яднанне Віла Дэцыя. Галоўная мэта арганізацыі — стварэнне ўмоў для дыялогу розных культур. У гэтым плане дзейнасці змяшчаецца таксама прэзентацыя культур нацыянальных меншасцей Польшчы. Формы дзейнасці Аб’яднання даволі шырокія — ад музычных канцэртаў... Болей »
Не кожнае мястэчка на Беласточчыне мае даследчыка свае мінуўшчыны. Веданне гісторыі свае мясцовасці для кожнага чалавека з’яўляецца тым самым, чым карані для дрэва. Аднак каб дайсці да каранёў, трэба прасядзець сотні гадзін над кніжкамі, дакументамі, рознымі матэрыяламі, экспанатамі, паскладаць у лагічную... Болей »