- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.
Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.
У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра беларускія гарады, іх мінулае, сённяшні дзень, робяцца спробы зазірнуць у будучае. Кніга прапануецца вучням агульнаадукацыйных школ, усім, каго цікавіць гісторыя роднага краю.... Болей »
Кніга Алеся Краўцэвіча, гэта своеасаблівая гісторыя, расказаная звычайнымі прадметамі – археалагічнымі знаходкамі, сярод якіх старая падкова, пячная кафля, разбітая міска і вышчэрбленая талерка. Усе гэтыя рэчы былі створаныя чалавечымі рукамі 400-500 гадоў таму, і нягледзячы на свой стан здольныя распавесці... Болей »
Сяброўства Уладзіміра Калесніка з Янкам Брылём пачалося яшчэ ў часы вайны. Менавіта тады лёс звёў іх у партызанскім атрадзе. Сяброўства гэтае доўжылася да апошніх дзён. Сябравалі сем’ямі. Не было таямніцаў, не было чагосьці, што б засталося па-за ўвагай даследчыка. Прыватнае жыццё, частыя сустрэчы на... Болей »
Прапануемая кніга археолага, кандыдата гістарычных навук М. М. Чарняўскага з'яўляецца працягам кнігі «Страла Расамахі», якая выйшла ў 1985 г. У мастацка-навуковых нарысах аб жыцці людзей бронзавага веку займальна расказваецца аб першых металічных прыладах працы, аб развіцці земляробства i жывёлагадоўлі... Болей »
Кніга ўключае зашыфраваныя вершаваныя і празаічныя тэксты, якія маюць адносіны да гісторыі і культуры беларускага народа. Адрасуецца вучням сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.... Болей »
Прачытаць гэту кнігу — усё роўна, што зрабіць цікавае падарожжа, і не адно, а цэлых чатыры: вясенняе, летняе, асенняе, зімняе, яшчэ бліжэй пазнаёміцца з цудоўнымі куткамі беларускага краю, яго разнастайнай прыродай. У кнізе сабраны лепшыя ўзоры пейзажных замалёвак з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.... Болей »
У слоўніку дадзены пераклад слоў, якія найбольш часта сустракаюцца ў падручніках і іншай літаратуры для пачатковых класаў. Уключаны словы як для актыўнага, так і для пасіўнага авалодання лексікай беларускай мовы.... Болей »
Беларуская мова мае шматвяковую гісторыю. Яна прайшла доўгі шлях свайго развіцця — ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай сацыялістычнай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем... Болей »
Гэта кніга — нарыс пра складаны і нялёгкі лёс Максіма Багдановіча, таленавітага беларускага паэта. Аўтар знаёміць чытача з творчым шляхам пісьменніка, прасочвае вытокі яго творчасці, спыняецца на духоўнай эвалюцыі самабытнага таленту, раскрывае сутнасць яго наватарскіх пошукаў у паэтычным майстэрстве.... Болей »