- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.
Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.
У папулярнай форме раскрываецца непаўторны свет вершаванага слова, разглядаюцца асноўныя кампаненты паэтыкі верша — метрыка, рытміка, фоніка. Разлічаны на настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.... Болей »
Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі... Болей »
У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра жыццё першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку, пра яго заняткі, быт, вераванні, матэрыяльную культуру, творы старажытнейшага маетацтва.... Болей »
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя творы беларускай драматургіі апошніх год. У камёдыях «Врама неўміручасці» К. Крапівы і «Амністыя» М. Матукоўскага ставяцца пытанні камуністычнага выхавання, сродкамі сатыры высмейваюцца антыподы камуністычнай маралі. У «Трыбунале» А. Макаёнка ў духу народнага лубка... Болей »
Зборнік «Ад скарбаў роднае зямлі» складаюць лепшыя вершы і ўрыўкі з паэм, напісаныя беларускімі паэтамі за апошнія два дзесяцігоддзі. Многія з іх адлюстроўваюць неўміручы подзвіг савецкіх людзей у час Вялікай Айчыннай вайны, незагоеныя душэўныя раны ад жалю і болю па кожнаму чацвёртаму беларусу, які... Болей »
Прайшло шаснаццаць год, як было надрукавана "Беларускае літаратурнае вымаўленне". За гэты час у перыядычным друку ў той ці іншай форме выказвалася ацэнка гэтага дапаможніка, рабіліся заўвагі і пажаданні лінгвістаў-даследчыкаў, педагогаў. Адны пажаданні і заўвагі аўтар улічваў, другіх не рпыняў пад увагу.... Болей »
У зборнік уключаны апавяданні, якія вывучаюцца ў школе: «Пяць лыжак заціркі», «У шалашы». «Анчар», «Навагодняя ёлка» і інш. У іх аўтар рэалістычна паказвае жыццё простата чалавека, яго мары і спадзяванні да Кастрычніцкай рэвалюцыі, будаўніцтва новага жыцця ў савецкі час. Напісаныя дзесяцігоддзі назад... Болей »
Гэта навукова-папулярны нарыс, які расказвае пра месца беларускай мовы сярод іншых моў, яе фарміраванне і ўзаемаадносіны паміж літаратурнай і дыялектнай разнавіднасцямі. Аўтар знаёміць таксама чытачоў са слоўнікам, граматыкай, фанетыкай беларускай мовы. Кніжка разлічана на ўсіх тых, хто цікавіцца мовай... Болей »