- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.
Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.
У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучэнне жывой прыроды. Вы ўжо многае ведаеце аб бактэрыях, пратыстах, грыбах, раслінах і жывёлах, аб асаблівасцях іх будовы і функцыянавання, месцах знаходжання, прыстасаваннях да ўмоў навакольнага асяроддзя, значэнні ў прыродзе і жыцці чалавека. Вы таксама маеце... Болей »
Ці задумваліся вы калі, што бывае з той ёлачкай, якой пашчасціла стаць навагодняй прыгажуняй, пасля таго, як яна парадавала дзяцей і дарослых? Не? Тады звярніцеся да п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Васіля Ткачова “Жыла-была Ёлачка” і вы атрымаеце адказ на гэтае пытанне. У кнігу ўвайшлі таксама... Болей »
Хрэстаматыя змяшчае матэрыял для вывучэння гісторыі Беларусі старажытных часоў, а таксама Ранняга і Высокага сярэдневякоўя ў 6-х класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Дадзены дапаможнік дапаўняе і ў шмат чым тлумачыць і ўдакладняе матэрыял вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі са старажытных... Болей »
Сябры! Вы пачынаеце вывучэнне новага раздзела школьнага курса біялогіі. З яго вы даведаецеся, як пабудаваны і функцыянуе арганізм чалавека. Зразумееце, што чалавек мае мноства анатамічных і фізіялагічных прымет, якія аб’ядноўваюць яго з іншымі млекакормячымі. Аднак не ўсе якасці і здольнасці чалавека... Болей »
Сябры! Вы працягваеце вывучэнне курса «Біялогія» і пераходзіце да новага цікавага і важнага яго раздзела — заалогіі — навукі аб жывёлах. Жывёлы — гэта разнастайныя жывыя арганізмы нашай планеты. Колькасць іх відаў перавышае 1,5 млн. Яны насяляюць наземна-паветранае, воднае і глебавае асяроддзі. Многія... Болей »
Буква́р, а́збука, леманта́р — дапаможнік для навучаньня пісьменнасьці. Буквар дапамагае засвоіць друкаваныя і рукапісныя літары і іхнія гукавыя значэньні, навучыцца чытаць разам найпрасьцейшыя склады і словы і правільна разумець чытанае, умець чытаць і разумець тэксты, пісаць простыя словы і сказы.... Болей »
У слоўніку разглядаюцца ўсе тэарэтыка-літаратурныя паняцці, якія прадугледжаны ў новых праграмах па беларускай i рускай літаратурах для агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Можа аказаць дапамогу як вучням, так i абітурыентам, студэнтам у галіне гісторыі i тэорыі літаратуры, літаратурна-мастацкай... Болей »
Перыяд сусветнай гісторыі, які разглядаецца ў падручніку, ахоплівае два стагоддзі — ад Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. да нашых дзён. У адпаведнасці з агульнапрынятай перыядызацыяй усё XIX ст. і пачатак XX ст. адносяцца да новага часу. Вылучэнне навейшай гісторыі ў адносна самастойны перыяд тлумачыцца... Болей »
Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў Мудры, сын Рагнеды... Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы»... Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай... Болей »
Вядомы сучасны французскі пісьменнік Альбер Камю ў сваіх і ворах шмат раздумваў аб лёсе чалавека, яго пакутах, адзіноце і смерці. Ён пераасэнсаваў старажытны міф пра Сізіфа. Помніце? Багі, каб пакараць Сізіфа, асудзілі яго на цяжкія мукі: ён павінен быў штурхаць перад сабой на вяршыню гары вялізны камень... Болей »