- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.
Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.
Мастацкую літаратуру называюць падручнікам жыцця. Яна валодае вялікай сілай уздзеяння на свядомасць чалавека: уплывае на густы і маральныя прынцыпы, выхоўвае патрыятычныя пачуцці, падказвае, якую лепш выбраць дарогу, каб прынесці найболыную карысць свайму народу, быць вартым яго сынам. Беларуская літаратура... Болей »
Нацыянальная культура — гэта сукупнасць дасягненняў нацыі, народа ў вытворчым, грамадскім і духоўным жыцці. Беларуская мова мае выключна важнае значэнне ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускай нацыі. Мова і культура цесна ўзаемазвязаны паміж сабой; яны развіваюцца і ўзаемадзейнічаюць... Болей »
Дарагія юныя сябры! Вы распачынаеце вывучэнне гісторыі Беларусі. Беларускі народ мае доўгую, няпростую і гераічную гісторыю. Гэты падручнік пазнаёміць вас з яе важнейшымі працэсамі, падзеямі і фактамі. Храналагічныя рамкі падручніка — з найстаражытнейшых часоў да ўступання Беларусі ў эпоху імперыялізму.... Болей »
Этнічная супольнасць крывічоў-палачан стварыла тэрытарыяльную аснову дзяржавы - Полацкай зямлі і вызначыла сабой яе характар. Гістарычна першае дзяржаўнае ўтварэнне крывічоў-палачан уяўляла племянное "княжанне", у якім насельніцтва было звязана ўжо не кроўнароднаснымі, а суседскімі тэрытарыяльнымі адносінамі... Болей »
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў... Болей »
Дадзены дапаможнік па гісторыі Беларусі для 9-га класа сярэдняй школы ахоплівае перыяд з 1917 года да нашых дзён. Яго галоўны змест вызначаецца пера-варотам, які ажыццявілі бальшавікі ў кастрычніку 1917 г., i ўстанаўленнем улады Саветаў. Шляхам дэма-гагічных абяцанняў аб светлай камуністычнай буду-чыні... Болей »
Ужо амаль дзесяць гадоў настаўнікі гісторыі агульнаадукацыйных школ маюць велізарныя праблемы з вучэбнай літаратурай. Па сённяшні дзень адсутнічае падручнік па гісторыі Беларусі для 8 класа. І вось у мінулым навучальным годзе Міністэрства адукацыі зрабіла важны крок для вырашэння праблемы. Да новага... Болей »
У кнізе сабраны гістарычныя нарысы пра людзей беларускага грамадска-палітычнага жыцця і культуры — Рагвалрда і Рагнеду, Усяслава Чарадзея і Ефрасінню Полацкую, Сымона Буднага і Казіміра Лыщынскага, Уладзіслава Сыракомлю, Ігната Грынявіцкага і інш.... Болей »
У слоўніку раскрываецца паходжанне каля 900 фразеалагізмаў, тлумачыцца іх сэнс. Першая частка выйшла ў 1981 г. У беларускай літаратурнай мове каля 6 тысяч фразеа¬лагізмаў. Вельмі многія з іх могуць быць супрацьпастаўлены адпаведным свабодным словазлучэнням, на фоне якіх яны ўспрымаюцца як разгорнутыя... Болей »
Алгебра і пачаткі аналізу, Падручнік для 10—11-х класаў сярэд. шк. Аўтары: Ш. А. Алімаў, Ю. М. Калягін, Ю. В. Сідараў, Н. Я. Фёдарава, М. I. Шабунін. Падручнік заняў трэцяе месца на Усесаюзным конкурсе падручнікаў для сярэдніх агульнаадукацыйных школ. Выданне падрыхтавана пад навуковым кіраўніцтвам акадэміка... Болей »