- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.
Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.
З імем Аркадзя Куляшова звязаны многія найболын яскравыя старонкі развіцця беларускай паэзіі ваеннага і пасляваеннага часу. У яго патрыятычных вершах і паэмах з вялікай мастацкай сілай раскрыты гераізм савецкага чалавека (...) у барацьбе за лепшую будучышо ўсяго чалавецтва. (з Уступу)... Болей »
Мiнула роўна 10 год, як вышла ў сьвет “Беларуская граматыка для школ”. За гэты час сталася ня толькi мовай прыгожага пiсьменства ды рознароднай публiцыстыкi, але i мовай дзяржаўнаю або прызначай дзяржавай у публiчным жыцьцi. “Народнае нарэчча” сiлаю сталася “лiтаратурным языком”. Гэта бязсумлiвы факт... Болей »
Яшчэ ў мінулым стагоддзі, мабыць, з лёгкай рукі ненкага заезджага пана, аб беларусах пачала распаў-сюджвацца хадзячая думка, як аб народзе адпетым, кончаным. Ен, пібы, такі забіты ды цёмны, што ад яго ўжо няма чаго чакаць: яму, нібы, не ўласцівы ніякія парывы, ніякія грамадскія імкненні і ідэалы. Яго... Болей »