be

Прыватны каталёг

Сярод белых эстонскіх начэй

Сярод белых эстонскіх начэй


Дзехцярук Уладзімер

У невялічкім гарадку Ківіылі, што раскінуўся на паўночна-усходнім узбярэжжы Балтыйскага мора ў Эстоніі жыве, працуе і піша свае вершы і апавяданьні цікавы чалавек Уладзімер Дзехцярук. Нарадзіўся ён ў 1953 годзе ў вёсцы Повіць Кобрынскага раёна Берасцейскай вобласці. Цеплыня бацькоўскіх адносін, разнастайнасьць... Болей »

Сярод лесу, сярод поля
pdf epub mobi fb2

Сярод лесу, сярод поля

Апавяданне-імправізацыя. Лісткі запісных кніжак
Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам -... Болей »

Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж

Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж


Разанаў Алесь

Пункціры - акупункціры: у іх свая паэтыка, свае стасункі з рэчаіснасцю. Сціслыя, як формулы, і красамоўныя, як малюнкі, яны ў звычайным распазнаюць істотнае і адрасуюцца ўсім і кожнаму. Кніга - самае поўнае выданне пункціраў Алеся Разанава (ад 1966 па 2017 год), і той, хто чытае, можа прасачыць па іх... Болей »

Такое кароткае лета
pdf

Такое кароткае лета

Лірыка
Баравікова Раіса

«Такое кароткае лета» — трэцяя кніга вершаў Раісы Баравіковай. Яе склалі вершы апошняга часу. Кніга складаецца з двух раздзелаў. У першым — роздум лірычнай гераіні пра час, пра чалавечы абавязак перад Радзімай, сваім народам. У другім — доля жанчыны, пошук чалавечага шчасця, уменне распарадзіцца ім.... Болей »

Талісман
pdf epub

Талісман

Вершы. Публіцыстыка
Гілевіч Ніл

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэнне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстрйваецца годнасць народа перад ворагамі Беларушчыны.... Болей »

Талстой і фіялетавае крэсла

Талстой і фіялетавае крэсла


Занковіч Ніна

Кніга "Талстой і фіялетавае крэсла" ("Tolstoy and the Purple Chair: My Year of Magical Reading", 2011) — першы і найбольш аўтабіяграфічны твор паспяховай амерыканскай пісьменніцы ў жанры нон-фікшн Ніны Занковіч. Аўтарка, а адначасова і стваральніца сайта www.readallday.org, распавядае пра праект чытання... Болей »

Там, дзе няма цемнаты
pdf

Там, дзе няма цемнаты

Радыё Свабода
Лукашук Аляксандар

Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Ад аўтара. Дзеля бясьпекі ў тэксьце не называюцца імёны маіх цяперашніх калег, безь якіх не было б ні гэтакай кнігі, ні такога... Болей »

Там, дзе сэрца маё
pdf

Там, дзе сэрца маё


Варабей Ірына

Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных... Болей »

Там, за дзвярыма
pdf

Там, за дзвярыма

Вершы ў прозе
Арлоў Уладзімер

Уладзімір Арлоў вядомы як аўтар гістарычных апавяданняў і аповесцяў. У кнізе «Там, за дзвярыма» сабраны ягоныя вершы-версеты, якія ўзніклі на памежжы паэзіі і прозы, у тым магічным полі, дзе будзённае сустракаецца з ірэальным, сённяшняе пранікае ў далёкае мінулае, а мінуласць ператвараецца ў прышласць.... Болей »

Там, за сцяной

Там, за сцяной


Нядбай Таццяна

Таццяна Нядбай - літаратарка, перакладчыца, праваабаронца, менеджарка культурніцкіх праектаў. Нарадзілася ў Полацку. Вучылася ў Мінску. Пасля арышту ў 2006 годзе паступіла ў аспірантуру ў Люблін, абараніла там дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры. У 2015 годзе вярнулася ў Беларусь. 3 2017 па... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org