- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі... Болей »
У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан... Болей »
У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза. Барыс Пятровіч - вядомы беларускі літаратар. Дэбютаваў апавяданьнем «Успамін. Яблыкі» ў 1988 годзе (часопіс «Крыніца»). Аўтар кніг «Ловы» (1992), «Сон між пачвар» (1994), «Фрэскі» (1998), «Шчасьце... Болей »
Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх тол ькі адзін... Болей »
У гэтай кнізе, як і ў ранейшых, аўтар добра пазнавальны ў сваёй пачуццёвай узрушанасці, у вясёлай іроніі і філасофскай разважлівасці. Пераканаўчая стылёвая аснова твораў спрыяе лёгкаму быццю чытача ў беларускім вербальным свеце.... Болей »
У цэнтры ўвагі аўтара манаграфіі - гісторыя ўзаемадачыненняў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніі ў канцы XV - першай палове XVI стст. Тэма гэтая пададзена праз прызму дакументальных крыніц. Таму шмат увагі ў кнізе надаецца методыцы даследавання, а менавіта фармулярнаму аналізу актаў. Апроч таго... Болей »
У 1982 г. шырака, у сусьветным маштабе пад эгідаю ЮНЭСКА былі адзначаныя сотныя ўгодкі ад нараджэньня Янкі Купалы н Якуба Коласа. Але на папярэдні 1981 году прыпадалі таксама сотныя, а цесна звязаныя з Купалавымі-Коласавымі, угодкі ад нараджэньня (10 чырвеня 1881 г.) Івала Луцкевіча (памёр 20 жнівеня... Болей »
У кожнага чалавека дзве біяграфіі. Адна фармуецца знешнімі падзеямі жыцця, другая з’яўляецца іх праекцыяй ва ўнутраным свеце. Такой праекцыяй, выяўленай у розных літаратурных жанрах, і з’яўляецца кніга вядомай пісьменніцы. У кнізе адлюстраваны два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай... Болей »
“...Усе бачылі нястачу віна...” — архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні. Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе... Адам Станкевіч (24 снежня 1891 г.; н. ст.... Болей »
Творчасць Ніны Шкляравай - каштоўны матэрыял для навуковага аналізу, але сістэматызавана яшчэ не вывучалася беларускімі крытыкамі і літаратуразнаўцамі. Кніга А. Бараноўскага з’яўляецца першай спробай такога вывучэння. Аўтар аналізуе мастацкія сродкі лірыкі Н. Шкляравай, прадстаўляючы пры гэтым іх разгорнутую... Болей »