be
pdf

Спадчына 1/2003

Адраджэнне й Рэфармацыя. Адраджэнне як радыкальная перабудова еўрапейскай культуры і свядомасці істотна закранула Вялікае Княства Літоўскае і ў прыватнасці Беларусь. Яно было абумоўлена крызісам традыцыйнага, сярэднявечна-феадальнага грамадства, якаснымі зменамі ў эканамічным і сацыяльна-палітычным стане краін, развіццём гарадоў, зараджэннем элементаў буржуазных дачыненняў, фармаваннем нацыянальных дзяржаваў, секулярызацыяй грамадскага і духоўнага жыцця і г. д. Аплотам новай культуры становяцца гарады, а таксама двары і маёнткі адукаваных свецкіх і духоўных феадалаў (у ВКЛ — Радзівілаў, Алелькавічаў, Хадкевічаў, Кішкаў, Глябовічаў, Заслаўскіх, Гедройцаў і інш.), а яе выразнікамі — прадстаўнікі інтэлігенцыі, якая нараджалася: пісьменнікі, настаўнікі, кнігавыдаўцы, мастакі, вучоныя, высокаадукаваныя святары, дзяржаўнае чынавенства і інш. У іх асяродку фармуецца адметны ад традыцыйна сярэднявечнага рэнесансава-гуманістычны светапогляд, які адлюстроўваў істотныя змены ў стаўленні да Бога, свету, прыроды, грамадства, царквы, чалавека і г. д. У перыяд Адраджэння адбываецца інтэнсіўнае станаўленне нацыянальнай свядомасці і на гэтым грунце — нацыянальнай культуры і мовы. (С. Падокшын, Рэфармацыя ў Беларусі: сэнс, вынікі, лёс, фрагмэнт)

Пэрыёдыка: Спадчына
Выдаўцы і выдавецтвы: Цэнтар Супольнасьць
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-03
  • Рэдактар: Хадыка Аляксей
  • Выдавец: Цэнтар Супольнасьць
  • Памеры: 96с., 24 см
  • Copyright: © 1990-2008 by Спадчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 355, EEDC — 2238
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org