be

Прыватны каталёг

Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci
pdf mp3

Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci

беларуска-польскі, польска-беларускі; białorusko-polski, polsko-białoruski
Ждановіч Валерыя

Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і больскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці.... Болей »

Слоўнік Свабоды
pdf

Слоўнік Свабоды

XX стагодзьдзе ў беларускай мове. Слова на дзень для памяці і для роздуму

Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кніг. Беларуская служба — адзіная з трох дзясяткаў рэдакцыяў Радыё Свабода, што мае сваю бібліятэку. Першая кніга «Бібліятэкі Свабоды» пабачыла сьвет у 2002 годзе. «Верш на Свабоду» склалі 365 твораў. Напісаныя слухачамі радыё, яны гучалі ў этэры штодня... Болей »

Слоўнік-мінімум па літаратуразнаўству

Слоўнік-мінімум па літаратуразнаўству


Рагойша Вячаслаў

У “Слоўніку-мінімуме па літаратуразнаўству” вытлумачана каля 450 тэрмінаў, з іх каля 100 асноўных i 350 адсылачных. Тэорыя літаратуры максімальна спалучана з гісторыяй літаратуры, найперш — беларускай. Амалъ кожны артыкул утрымлівае не толькі неабходныя тэарэтычныя звесткі, але з‘яўляецца і своеасаблівай... Болей »

Слухаю сэрца
pdf

Слухаю сэрца

Вершы і паэма
Баравікова Раіса

«Слухаю сэрца» — другая кніга паэзіі Раісы Баравіковай. У зборнік увайшлі вершы i паэма, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Паэтэса імкнецца раскрыць духоўны свет маладога сучасніка — неспакойнага творцы сённяшніх i будучых дзён. Сярод жытоў, сярод лясоў, сярод знаёмых i сяброў не звычай, не падман... Болей »

Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах

Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах


Гэтае выданьне, прысьвечанае гісторыі антыбальшавіцкага паўстаньня 1920 г. на Случчыне, уключае дакумэнтальныя матар'ялы з архіваў Беларусі, Літвы, Польшчы, Расеі, прэсавыя паведамленьні, ўспаміны ўдзельнікаў, а таксама дакумэнты з архіваў КДБ. Многія матар'ялы друкуюцца ўпершыню. Кніга дае шырокую панараму... Болей »

Сляза волата
pdf

Сляза волата

Вершы, проза, п´еса
Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. У 1985 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, дзе пазней працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі беларускай літаратуры. 3 1993 г. жыве і працуе ў Любліне, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры славянскага... Болей »

Смак жыцця
pdf html

Смак жыцця

Вершы, апавяданні
Анішэўская Алена

Tempus fugit ... czas ucieka, tempus edax rerum ... czas — pożeracz rzeczy — tak pisał Owidiusz w swych Metamorfozach. Pozostaje jednak pamięć, jej postoje, wydające sygnały, impulsy i podniety, które są tym silniejsze, im większe było zakorzenienie w określonej kulturze, w „ziemi rodzinnej”, „ojczystej... Болей »

Смаленшчына - адвечная зямля беларускага народу
pdf

Смаленшчына - адвечная зямля беларускага народу

Гістарычны нарыс
Глыбінны Уладзімер

Смаленск... Як шмат пстарычных успамінаў будзіць гэтае слова, як многастайна ў дазнаным ведаю мінулага ўяўленьні паўстае багатая на падзеі гісторыя гэтага гораду, крывіцкага краю і народу. А гісторыя Смаленску, як крывіцкага гораду, пачынаецца яшчэ ад незапомных часоў. Бадай усе першыя летапісы з гісторыі... Болей »

Смарагдавы рай
pdf

Смарагдавы рай

Паэзія
Раманава Святлана

Эвалюцыя духоўнай прасторы, пастаяннае самаўдасканаленне, спасціжэнне свету і сябе ў ім, імкненне да ідэалу — асноўны лейтматыў кнігі. Паэзія Святланы Раманавай — гэта кроўная сувязь з жыццём, гісторыяй, прыродай, сучаснасцю, будучыняй Радзімы, увасобленая ў знітаваннях слоў і колераў.... Болей »

Смерць лесбіянкі

Смерць лесбіянкі

Пяцьдзясят два крокі па полацкіх лабірынтах
Харытанюк Наталка

Другая кніга Наталкі Харытанюк — пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама трапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася. Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org